Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
19 жніўня 2021

Знешні гандаль, ВУП і зарплаты - Галоўчанка аб выніках паўгоддзя

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першым паўгоддзі ў час пасяджэння Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З шасці асноўных паказчыкаў работы ўрада і Нацыянальнага банка ў першым паўгоддзі выкананы чатыры. Выніковы паказчык работы ўсёй эканомікі - рэальныя наяўныя даходы насельніцтва - за студзень-май павялічыўся на 3,5 працэнта, што вышэй за прагноз. На працягу паўгоддзя ўстойліва расла заработная плата: у чэрвені выйшлі на ўзровень больш за Br1400, рост у рэальным выражэнні на 5,6 працэнта", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, паступальна вырашаецца задача павышэння даходаў у бюджэтнай сферы, у першую чаргу гэта датычыцца педагагічных работнікаў і прадстаўнікоў аховы здароўя. "Мэтавы арыенцір выкананы: суадносіны зарплаты бюджэтнікаў і сярэдняй па краіне склалі больш за 81 працэнт. У адпаведнасці з рашэннем урада з 1 жніўня на 1,5 працэнта павялічана базавая стаўка аплаты працы бюджэтнікаў. Практычна цалкам вырашылі задачу па зніжэнні колькасці арганізацый з зарплатай менш як Br500. За мінулы перыяд іх колькасць знізілася больш як у 15 разоў. Дзякуючы стварэнню ўмоў для забеспячэння ўстойлівай работы рэальнага сектара эканомікі не дапушчана росту беспрацоўя", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка звярнуў увагу на тое, што ў знешнім гандлі захоўваецца як збалансаванасць, так і высокія тэмпы росту экспарту. "Знешнегандлёвае сальда за шэсць месяцаў у плюсе - $1,73 млрд. Своечасова і ў поўным аб'ёме забяспечаны выплаты па знешніх і ўнутраных абавязацельствах, у прагнозных параметрах захаваны золатавалютныя рэзервы", - дадаў ён.

"У цэлым вынікі работы за мінулы перыяд сведчаць аб якасным росце эканомікі: тэмп росту ВУП - 103,3 працэнта. Некаторае запаволенне ў прамысловасці было кампенсавана за кошт аднаўлення сектара платных паслуг", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Крынiца: БелТА

Да спіса навін