Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
26 жніўня 2021

Вакцын супраць COVID-19 у Беларусі дастаткова - Чараднічэнка

Вакцын супраць COVID-19 у Беларусі дастаткова, заявіў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка.

"У рэспубліцы прадаўжаецца вакцынацыя насельніцтва ад COVID-19, - сказаў Дзмітрый Чараднічэнка. - Вакцын у краіне дастаткова. Вакцынацыя праводзіцца на добраахвотнай аснове. Медыцынскія работнікі тлумачаць яе важнасць".

Больш таго, нагадаў намеснік міністра, у першых чыслах верасня чакаецца паступленне ў Беларусь мільёна доз кітайскай вакцыны ад COVID-19. Дакументы на закупку прайшлі ўзгадненне. У вырашэнні гэтага пытання Міністэрству аховы здароўя Беларусі актыўна дапамагалі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў і пасольства дзвюх краін. Размова ідзе пра мільён доз вакцыны Sinopharm, якая раней паступала ў краіну па гуманітарнай дапамозе.

Акрамя таго, кітайскі бок выдзяляе Беларусі яшчэ 500 тыс. доз вакцыны ў якасці гуманітарнай дапамогі.

Паводле слоў Дзмітрыя Чараднічэнкі, у Беларусі з Кітаем склаліся вельмі даўнія пазітыўныя адносіны па пытаннях узаемнай дапамогі. Гэта пацвярджае, у прыватнасці, тое, што Беларусь першай аказала гуманітарную дапамогу КНР, калі там адбылася ўспышка каранавіруснай інфекцыі, потым крокі ў адказ былі зроблены з боку Кітая.

Крынiца: БелТА

Да спіса навін