Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 мая 2022

Заяўка на 2023 год у патрэбнасці драўніны па-за біржавых таргоў

Увазе юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, якія пастаянна пражываюць у г. Узда і на тэрыторыі Уздзенскага раёна!!!

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2020г. № 437 «Аб вядзенні лясной гаспадаркі» Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт у тэрмін да 1 чэрвеня 2022 г. прымае заяўкі на 2023 год у патрэбнасці драўніны на пні па-за біржавымі таргамі ад:

- арганізацый, якія ажыццяўляюць будаўніцтва жылля на тэрыторыі сельскай мясцовасці ў рамках дзяржаўных праграм;
сельскагаспадарчых арганізацый, якія ажыццяўляюць будаўніцтва, у тым ліку рамонт, жывёлагадоўчых ферм, іншых аб'ектаў вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры, якія знаходзяцца на іх балансе;
арганізацый, якія ажыццяўляюць рамонт і бягучае ўтрыманне аб'ектаў, якія знаходзяцца на балансе бюджэтных арганізацый;
юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь з месцам знаходжання (жыхарства) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці, для ўласнай вытворчасці і (або) спажывання, а таксама суб'ектам малога прадпрымальніцтва незалежна ад ад месца знаходжання (жыхарства), якія ажыццяўляюць перапрацоўку і пастаўку прадукцыі з драўніны на экспарт.

- фізічных асоб у дзелавой драўніне ў нарыхтаваным відзе для рамонту жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, а таксама фізічных асоб, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі сельскай мясцовасці і маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, для будаўніцтва, у тым ліку рэканструкцыі і рамонту, жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў.

Для афармлення заяўкі вам неабходна звярнуцца ў Уздзенскі райвыканкам па адрасе: г. Узда, вул. Савецкая, 22 (каб.322). Тэлефон для даведак: 65639.

Да спіса навін