Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 чэрвеня 2022

Вада забірае жыцці. Не рызыкуйце!

Трагічныя выпадкі, якія адбываюцца ў перыяд купальнага сезона, паказваюць, што ў большасці выпадкаў надзвычайнае здарэнне з дарослымі адбываюцца падчас распівання алкагольных напояў, пры заплыве ў нецвярозым стане. Што да дзяцей, то няшчасныя выпадкі адбываюцца тады, калі яны застаюцца без нагляду.

Паводле аператыўных дадзеных АСВОД, за мінулы тыдзень патанулі 20 чалавек. Толькі за мінулыя суткі патанулі 6 чалавек, з іх - 1 дзіця. Следчыя і эксперты ўстанаўліваюць дакладныя прычыны трагедый, аднак, са слоў відавочцаў, «перадпадзеяй» сталі ўжыванне алкаголю, жаданне паказаць «выдатныя» здольнасці плыўца, неасцярожнасць.

Ратавальнікі звяртаюць увагу: для купання неабходна выбіраць толькі спецыяльна абсталяваныя месцы. Кантралюйце дзяцей, малыя павінны знаходзіцца на адлегласці выцягнутай рукі. Заўсёды ацэньвайце свае сілы. Не пераплывайце на спрэчку, растлумачце дзецям, да чаго можа прывесці няправільны разлік сіл.

Памятайце: смяротна небяспечна ныраць у ваду з вышыні, у невядомых месцах, з дамбаў і іншых збудаванняў.

Што рабіць, калі сталі відавочцам таго, што нехта тоне?

- Паклічце на дапамогу іншых людзей ці ратавальнікаў АСВОДа, калі яны ёсць побач;

- патэлефануйце ў МНС па тэлефонах 101 ці 112, выклічце хуткую дапамогу па тэлефоне 103;

- кіньце тонучаму выратавальны круг або доўгую вяроўку з вузлом на канцы (калі яны маюцца);

- калі ёсць лодка, падплывіце да чалавеку і паспрабуйце дапамагчы;

- калі вы плаваеце добра і ўпэўнены ў сваіх сілах, плывіце да тонучага, абхапіце яго ззаду за плечы і паспрабуйце пазбегнуць яго спроб ухапіцца за вас. Плывіце з ім назад;

- калі тапелец без прытомнасці, цягнеце яго да берага, узяўшы рукой пад падбародак такім чынам, каб яго твар увесь час знаходзілася над паверхняй вады. Па магчымасці прыступіце да аказання першай дапамогі.

Да спіса навін