Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 красавіка 2021

У раёне прайшоў лёгкаатлетычны забег «За Беларусь»

Удзельнікамі раённага забегу «За Беларусь» сталі прадстаўнікі працоўных калектываў горада і раёна ва ўзросце ад 17 да 60 гадоў.

Паспрабаваць свае сілы на дыстанцыях у 500 і 1000 метраў выйшлі прадстаўнікі розных працоўных калектываў.

Першымі на старт выйшлі прадстаўніцы прыгожай паловы. Пераможцамі ў сваіх узроставых групах сталі Кацярына Лапаціна з ліцэя (17-18 гадоў), Арына Багдановіч з санаторнай школы (19-22), Марына Герасімовіч з санаторнай школы (23-29), Марына Мальцава - з гімназіі (50-59). Граматай за першае месца ў сваёй узроставай групе (30-39 гадоў) папоўнілася і мая журналісцкая скарбонка дасягненняў.

Яркім атрымаўся і мужчынскі забег. Лепшыя вынікі паказалі Кірыл Пазьняк з СШ № 2 імя К. Крапівы (17-18 гадоў), Андрэй Патапчук з ліцэя (19-22), Дзяніс Раеўскі з ліцэя (23-29), Дзмітрый Сцепанец з райбальніцы (30-39), Аляксандр мякаці з ліцэя (40-49) і Аляксандр Голуб з ліцэя (50-59).

Прызёры спаборніцтваў ўзнагароджаны граматамі райвыканкама, а пераможцы - яшчэ і памятнымі прызамі, якія ўручалі старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аксана Салавей і старшыня галіновага прафсаюза работнікаў адукацыі Вольга Русак.

Крыніца: Чырвоная зорка

Да спіса навін