Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 чэрвеня 2022

У аграгарадку Зяньковічы дзіцячы сад зноў расчыніў дзверы для сваіх выхаванцаў

Урачыстае адкрыццё праходзіла з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Савіцкага і начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Алены Іаргачовай.

Будынак дзіцячага сада быў пабудаваны ў 1969 годзе. За гады свайго існавання тут вяліся невялікія і планавыя рамонты, але час накладвае свой адбітак.

У мінулым годзе дзіцячы сад зачыніўся на рамонт. Дашкольнікі перамясціліся ў будынак школы. Роўна год спатрэбіўся, каб будынак дзіцячага сада стаў больш сучасным, камфортным для выхаванцаў і персанала. Можна сказаць, што тут абноўлена практычна ўсё: інжынерныя сеткі, сцены, падлогі, часткова заменены вокны. Усярэдзіне зроблена выдатнае аздабленне, у групавых памяшканнях, і не толькі, - новая мэбля.

Сёння ў абноўленай установе дашкольнай адукацыі выхоўваецца 19 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія наведваюць гурты «Кропелька» і «Непаседы». Працуюць з дзеткамі тры выхавальнікі Іна Якуценка, Алена Турок і Юлія Зяневіч.

Хоць сам па сабе будынак дзіцячага сада і невялікi, але тут ёсць усё неабходнае: харчаблок, кабінет настаўніка-дэфектолага, пральня.





Крыніца інфармацыі: «Чырвоная зорка»

Да спіса навін