Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 мая 2022

«Спорт для ўсіх»: ва Уздзе ўрачыста адкрылі новую воркаут-пляцоўку

На бульвары адбылося ўрачыстае адкрыццё воркаут-пляцоўкі ў рамках рэспубліканскага сацыяльнага праекта «Спорт для ўсіх» Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Рэалізацыя праекта мае на ўвазе будаўніцтва комплексных і камфортных пляцовак па Street Workout, на якіх будзе зручна выконваць шырокі набор практыкаванняў як падлеткам, так і дарослым, у тым ліку з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Мэта і асноўная ідэя праекта - спорт, даступны кожнаму, незалежна ад сацыяльнага статусу і фінансавых магчымасцяў.

У адкрыцці пляцоўкі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Савіцкі, загадчык сектара - памочніка старшыні па спорце рэспубліканскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» Павел Ягораў, начальнік галоўнага ўпраўлення па спорце і турызме Мінаблвыканкама Яўген Булойчык.

Развіццё дзіцячага і юнацкага спорту дазволіць прыцягнуць дзяцей і моладзь да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам, адцягнуць ад негатыўных з'яў соцыўму і будзе садзейнічаць фарміраванню здаровага ладу жыцця.

Цяпер дзякуючы новай сучаснай спартыўнай пляцоўцы жыхары і госці нашага горада ў любы час могуць не толькі пазаймацца на адкрытым паветры воркаўтам на розных турніках і спецыяльным абсталяванні, але і папрактыкавацца ў трапленні мячом у кольца.

 

Вера Лукашэвіч

Фота Сяргея Шарая

Крыніца інфармацыі: «Чырвоная зорка»

Да спіса навін