Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 чэрвеня 2022

Кіламетры без тытуню

У перыяд з 23 мая па 12 чэрвеня ў Мінскай вобласці праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню».

У перыяд з 23 мая па 05 чэрвеня 2022 года на тэрыторыі Мінскай вобласці будзе праводзіцца міжраённы марафон (далей – Марафон) «#километры_без_табака_2022».

Удзельнікам Марафону «#километры_без_табака_2022» можа стаць любы ахвочы. У перыяд правядзення Марафона здзяйсняйце веласіпедныя паездкі, прабежкі, пешыя прагулкі і накіроўвайце асабістыя або сямейныя фота з інфармацыяй аб маршруце, кіламетражы, часе фізічнай актыўнасці (скрын-шот трэкера) у сацыяльную сетку Iнстаграм з хэштэгам #километры_без_табака_2022_узда. Удзельнік Марафона павінен быць зарэгістраваны ў сацыяльнай сетцы Інстаграм, профіль павінен быць адчынены для прагляду на перыяд правядзення конкурсу.

Колькасць пераадоленых удзельнікамі кіламетраў сумуюцца асобна па кожным раёне Мінскай вобласці. Па выніках Марафона «#километры_без_табака_2022» раён, жыхары якога пераадолелі найбольшую адлегласць, будзе названы «Самым спартыўным раёнам вобласці» і яму будзе ўручаны Кубак пераможцы ад арганізатараў. Дадаткова будуць прэміраваны актыўныя ўдзельнікі на раённым узроўні.

 

Інструктар-валеолаг ДУ «Уздзенскі райЦГіЭ»

Да спіса навін