Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 чэрвеня 2022

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наведалі Уздзенскі раён

У рамках праведзенай сустрэчы адбылося пасяджэнне пад старшынствам Людмілы Ніжэвіч, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублік Беларусь. У пасяджэнні прынялі ўдзел: намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Алена Печань, намеснік Міністра па падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь Эла Сяліцкая, кіраўніцтва Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі прыватных прадпрыемстваў раёна.

У сваім дакладзе Людміла Ніжэвіч падкрэсліла, што мэтай правядзення дадзенага мерапрыемства з'яўляецца вывучэнне сістэмы бюджэтных адносін на мясцовым узроўні, пытанні складання, разгляду, зацвярджэння і выканання мясцовых бюджэтаў, праблемы ў фарміраванні іх даходнай часткі.

Удзельнікі пасяджэння заслухалі выступ Алены Печань, намесніка Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь. Яна адзначыла, што ў сярэднетэрміновай перспектыве меры бюджэтна-падатковай палітыкі будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні збалансаванасці бюджэтаў усіх узроўняў, захаванні сацыяльна арыентаванага бюджэту, стымуляванні эканамічнага росту, інвестыцыйнай і інавацыйнай актыўнасці.

У сваім дакладзе Эла Сяліцкая, намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, зрабіла акцэнт на пытаннях адміністравання падаткаў, збораў, якія паступаюць у мясцовыя бюджэты. Перспектыўнымі напрамкамі вызначаны: устанаўленне зваротнай сувязі з плацельшчыкамі па пашырэнні даходных крыніц, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес з боку кантралюючых органаў і пераарыентацыя на правядзенне дыстанцыйнага кантролю.

На дадзенай сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі прыватных прадпрыемстваў раёна. Таму не засталіся без увагі падчас актыўнага дыялогу праблемы прыцягнення дадатковых крыніц для папаўнення даходнай часткі мясцовых, закранулі таксама пытанні выканання мясцовых бюджэтаў, механізм пераразмеркавання рэсурсаў паміж рэгіёнамі і г. д.

Адносна Уздзенскага раёна ажыўлена абмяркоўваліся тэмы транспартнага падатку і станы дарог, выдзялення зямлі пад пашырэнне прадпрыемстваў, магчымасць памяншэння ПДВ для набыцця новага абсталявання, прыцягнення кадраў і многія іншыя.

У рамках мерапрыемства дэпутаты наведалі ТАА «Марк Фармэль» і філіял ЗАТ «Вітэкст» у вёсцы Цяплень, дзе пазнаёміліся з вытворчымі базамі прадпрыемстваў. Уразілі іх таксама музей сельгастэхнікі пад адкрытым небам Уздзенскага ліцэя ў вёсцы Першамайск і выстава карцін «Цуды зямлі ўздзенскай», краязнаўчы агляд, які зрабіла дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Лухверчык.

Адбыўшыся канструктыўны абмен думкамі дазволіць Пастаяннай камісіі эфектыўна ўзаемадзейнічаць з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання, бізнес-супольнасцю, у тым ліку ў рамках будучай заканатворчай дзейнасці ў сферы бюджэтнага і падатковага заканадаўства, і, у прыватнасці, пры падрыхтоўцы пакета бюджэтных законапраектаў на наступны год.




Крыніца інфармацыі: «Чырвоная Зорка»

Да спіса навін