Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 красавіка 2021

Дарожнае пакрыццё абноўлена на Т-вобразным перакрыжаванні каля райбальніцы

На неабходнасць абнаўлення дарожнага пакрыцця па вуліцы Навіцкага, асабліва на Т-вобразным перакрыжаванні каля райбальніцы, неаднаразова звярталі ўвагу кіраўніцтва райвыканкаму не толькі гараджане, але і вяскоўцы, паказваючы, што падобныя ямы яшчэ пашукаць трэба.

Адказам на такія звароты было абяцанне ўключыць гэтыя работы ў план на бліжэйшы час. На адным з прыёмаў грамадзяне папрасілі старшыні райвыканкама Сяргея Савіцкага падкарэктаваць рух некаторых аўтобусаў з прыпынкам іх каля бальніцы - для зручнасці насельніцтва. Гэтае пытанне было дэталёва прапрацаваны з кіраўніцтвам ЖКГ і ДРБУ-163, у тым ліку і ў частцы таго, што патрэбен прыпыначны пункт з «кішэняй».

З падвышанай цікавасцю людзі назіралі за тым, як на месцы стаянкі з'явіліся бар'ерныя тумбы, часткова мяняліся бардзюры, адбівалася і залівалася пляцоўка пад будучы прыпыначны павільён. Неаднаразова тут прыходзілася бачыць і кіраўніцтва, у прыватнасці - намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Рацкевіч, дырэктара ЖКГ Канстанціна Козіч, дырэктара ДРБУ-163 Вадзіма Рабушка.

Работы па добраўпарадкаванні дарог як у горадзе, так і раёне будуць працягвацца.

Крыніца: Чырвоная зорка

Да спіса навін