Адбыўся адкрыты дыялог кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі
Падчас зносін прадстаўнікі працуючай моладзі раёна, а гэта медыкі, педагогі, работнікі аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, лясной гаспадаркі, дарожнай службы і камунгаса, вялі нефармальны дыялог са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Савіцкім.
У якасці спікераў на сустрэчы таксама прысутнічалі намеснік кіраўніка раёна Анжэла Федчанка, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела Аксана Мішук, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Спірына, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алена Іаргачова, першы сакратар райкама БРСМ Аляксандр Берлінскі.
Падчас дыялогу ў маладых людзей была магчымасць задаць хвалюючыя пытанні, а таксама ўнесці прапановы, ідэі, якія датычацца маладзёжнай палітыкі і ў цэлым жыцця моладзі нашага рэгіёна.
Вітаючы прысутных, старшыня райвыканкама Сяргей Савіцкі падкрэсліў, што наша моладзь - самая актыўная частка насельніцтва, а мэта мерапрыемства - зблізіць разуменне паміж пакаленнямі, пачуць адзін аднаго.
- Падобны дыялог - гэта добрая магчымасць, каб адкрыта пагаварыць і абмеркаваць важныя сацыяльныя тэмы, - падкрэсліў Сяргей Канстанцінавіч.
Паколькі для большасці прысутных на сустрэчы Уздзенскі раён стаў першым месцам працы, то ўвазе юнакоў і дзяўчат быў прадстаўлены відэа-экскурс па раёне, які правялі супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя П. Труса.
Самымабмяркоўваемым пытаннем падчас дыялогу сталі прычыны незамацавання маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы. Такімі вызначаны напружанне і вялікая нагрузка, да якіх маладыя спецыялісты пасля вучобы зусім непадрыхтаваны, сацыяльна-бытавыя ўмовы працы і адпачынку, узровень заработнай платы.
А вось адносна прадастаўляемага маладым спецыялістам жылля пытання як такога не ўзнікла: забяспечаны хто пакоем у інтэрнаце, хто службовым жыллём, а хто ўвогуле жыве з бацькамі, бо з ліку мясцовых.
Сярод іншых пытанняў, якія прагучалі падчас дыялогу, - удзел у грамадска-палітычнага жыцця раёна, магчымасць кар'ернага росту ў прафесіі, выдача мэтавага накіравання на атрыманне вышэйшай адукацыі з мэтай наступнага замацавання ў раёне і г.д.
Дыялогавая пляцоўка паказала, што моладзь Уздзеншчыны не баіцца казаць пра свае праблемы, праяўляць ініцыятыву, адстойваць сваю пазіцыю, а смела ўносіць прапановы, ідэі, пажаданні.
Крыніца інфармацыі: «Чырвоная зорка»