Навіны раёна
21 чэрвеня 2019

21 чэрвеня 2019

Гісторыя ТАА “Гандлёвы дом “Радуга-святло” пачалася ў 2004 годзе з адкрыцця першага магазіна. Цяпер гэта сапраўдная гандлёвая сетка са сваімі магазінамі і рэстаранамі. Сёлетні год для арганізацыі – юбілейны. 15 гадоў – на рынку! За гэты час “Радуга” адкрыла магчымасці для больш як 1500 супрацоўнікаў. У юбілейны год яна завітала і ў наш райцэнтр, адкрыўшы тут 17-ы па ліку супермаркет і 4-ы рэстаран “Гудзон”.
11 мая 2019

У парку мнагалюдна. Уздзенцы нясуць да абеліска жывыя кветкі, школьнікі – гірлянды, працоўныя калектывы ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна – вянкі, аддаючы даніну павагі тым, хто цаной свайго жыцця заваяваў мір і свабоду для нашчадкаў. Пачэснае месца на ўрачыстасці займаюць ветэраны, жывыя сведкі ваеннага ліхалецця, гераізм, мужнасць, стойкасць і адвага якіх застаюцца прыкладам для юнакоў і дзяўчат.
11 мая 2019

На парозе школы шаноўнага госця сустракалі намеснік старшыні райвыканкама Анжэла Федчанка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Уладзімір Казючыц і дырэктар навучальнай установы Ірына Калоша, а потым цёпла прывіталі дзеці. Увазе прысутных былі прапанаваны выстаўка карцін мастака з вёскі Куль Алеся Філіповіча і выстаўка фотаздымкаў яго дачкі Марыі Філіповіч.
11 мая 2019

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачанка, памочнік Прэзідэнта, інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.
4 мая 2019
1 мая ў раёне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Святу працы і 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі, адзначыўшы, што жыхары нашага раёна заўсёды славіліся працавітасцю, уменнем працаваць сумленна і на вынік.
4 мая 2019
