Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
29 мая 2023

У Заслаўі завяршыўся Кубак Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ

На вяслярным канале ў Заслаўі завяршыўся адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвёрты і заключны дзень спаборніцтваў весляры разыгралі чатыры камплекты ўзнагарод. На дыстанцыі 500 метраў сярод каноэ-адзіночак перамог спартсмен з Магілёўскай вобласці Максім Пятроў, у гэтым жа відзе праграмы ў жанчын мацнейшай стала Алена Наздрова з каманды Гомельскай вобласці. Таксама на "пяцісотцы" сярод жаночых байдарак-двоек лепшы рэзультат паказалі прадстаўніцы Гомельшчыны Вольга Худзенка і Марына Літвінчук, на аналагічнай дыстанцыі ў мужчынскіх байдарак-чацвёрак першымі фінішавалі Раман Захаранка, Уладзіслаў Кравец, Уладзіслаў Літвінаў і Ілья Федарэнка.

Фінальныя заплывы ў рамках Кубка Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ наведалі міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук і начальнік упраўлення нацыянальных каманд Міспорту Міхаіл Пракапенка. Усяго за чатыры дні спаборніцтваў спартсмены вызначылі лепшых у 18 відах праграмы. Наступным вялікім унутраным стартам сезона для нашых байдарачнікаў і канаістаў стане чэмпіянат Беларусі, які пройдзе ў сярэдзіне ліпеня.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Да спіса навін