Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Режим работы: 8.30 - 17.30, обед 13.00 - 14.00

Прием обращений граждан и юридических лиц с 8.00

Телефон приемной (телефон горячей линии): (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

(Указанный адрес не предназначен для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.)

Единый телефонный номер справочной службы "Одно окно": 142

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
Главная / Регион / Известные люди Узденщины

Известные люди Узденщины

Трудолюбивые и талантливые люди населяют этот край. Не случайно бытует поговорка: «Тут в какую хату не зайдешь – академика или писателя найдешь!».
Всему миру известен уроженец поместья Над-Нёман, профессор электрографии и магнетизма Якуб Наркевич-Иодко, сделавший свои открытия в XIX ст.
Мировую славу Беларуси принесли 22 ученых и 33 кандидата наук с Узденщины.
Узденский край дал республике многих великих деятелей искусства, науки, культуры, воинского дела и государственных деятелей.
Художники Союза художников Степан Андрухович, Юзаф Пучинский, Иван Соловей, Михаил Рогалевич, Айша Александрович, скульптор Владимир Летун, братья Ткачевы.
Узденщина – родина 11 академиков Национальной Академии наук Беларуси, среди которых: профессор, доктор минералогических наук Александр Семёнович Махнач; доктор технических наук Евгений Игнатьевич Марукович; доктор исторических наук Константин Иванович Шабуня; доктор экономичеких наук Геннадий Михайлович Лыч; доктор исторических наук, доктор физико-математических наук Борис Васильевич Бокуть и др.
Есть на Узденщине необычайная деревня Низок – родина писателей и поэтов Кондрата Крапивы, Павлюка Труса, Лидии Арабей, народного артиста республики Анатолия Труса, художника Владимира Ткачева; руководителя патриотического подполья П. Воложина; среди уроженцев этой деревни есть трижды лауреат Государственной премии СССР, академик, профессор, доктор и восемь кандидатов наук.
Значимым историческим местом является и деревня Могильно – родина академика Г. Лыча, профессоров А. Шкляра, Е. Шкляра, Л. Лыча, кандидата исторических наук П. Липило, кандидата математических наук А. Лыча, генерала И.М. Петюкевича. Родственники знаменитого художника-парижанина Евгения Зака жили в д. Могильно.

В усадьбе Кухтичи родился известный археолог Ян Казимир Завиша – представитель одного из самых влиятельных и знаменитых белорусских родов. Кухтичи помнят свою заботливую хозяйку, известную меценатку княгиню Магдалену Завиша (больше известную как Магдалена Радзивил). Ею были открыты 3 белорусские начальные школы. Княгиня занималась общественно-политической деятельностью, давала деньги на издание белорусско-язычной литературы. В знак благодарности на титульном листе сборника стихов Максима Богдановича «Вянок» был помещен родовой герб Завишей «Лебедь».

Узденщина литературная
Узденщину часто называют «соловьиным краем». Отсюда в литературу вышли Петро Глебко, Алесь Якимович, Илья Гурский, Алесь Пальчевский, Антон Белевич, Сымон Баранавых, Виктор Козловский, Язэп Мазуркевич, Костусь Шавель, Василь Ширко, Даир Славкович, Алена Гурская, Василий Гурский. Сегодня сюда можно отнести и русского литератора, который накануне XVIII столетия родился в усадьбе Пырашево, — Фаддея Булгарина. С наших мест идет родословная Янки Купалы. Отец Янки Купалы Даминик Луцевич в 1846 году был крещён в Узденском костёле, а семья Луцевичей жила на Узденщине.


Узденщина тесно связана с распространением книгопечатания на Беларуси. В 1572 г. Сымон Будный написал здесь вступление к Библии на белорусском языке, а просветители братья Кавечинские — посвящение к ней. В 1829-1830 г. в Узда действовала типография Э. Пресса.

История Узденщины имеет славные боевые и трудовые традиции.
За трудовые достижения более 300 тружеников награждены орденами и медалями. Более 40 человек награждено орденами Ленина, свыше 140 узденцев награждены орденом Трудового Красного Знамени и другими высокими наградами.

За добросовестный труд более 40 человек награждено орденом Ленина. Это Николай Адамович Пармон, тридцать лет руководил колхозам «Нёман», Ада Максимовна Никитенко свою жизнь посвятила лечению детей, Юзэфа Ивановна Бернатович, доярка колхоза «Нёман», Софья Антоновна Бондарь, заслуженная доярка БССР, Иосиф Иосифович Бересневич, лесник Узденского лехоза и многие другие.

Герои Социалистического Труда

1. САКОЛЬЧЫК Іван Максімавіч
Нарадзіўся 26.08.1928г. у в. Рыбакоўшчына.
За значныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў у капітальным будаўніцтве, Прэзідыўм Вярхоўнага Савета СССР Указам ад 26.07.1966г. прысвоіў знанне Героя Сацыялістычнай працы з уручэннем ордэна Леніна і Залатога медаля Серпа і Молата.
Удзельнік партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну. З 1945г. працаваў электрамантажнікам, з 1949г. брыгадзірам электрамантажнікаў 2-га Мінскага мантажнага ўпраўлення трэста Белэлектрамантаж. І.М.Сакольчык больш за 40 гадоў узначальваў брыгаду. Мантажнікі пад яго кіраўніцтвам прымалі ўдзел у будаўніцтве 1,2,3-га Салігорскіх калійных камбінатаў, Гродзенскага і Слуцкага цукровых заводаў, Мінскага метро. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета, быў членам парткома трэста, членам Рэспубліканскага Савета абароны міру. У цяперашні час пражывае ў г. Мінску.

2. ШАВЕЛЬ Канстанцін Васільевіч
Нарадзіўся 12.08.1931г. у в. Кухцічы.
У 1972г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Тады ж атрымаў Залатую Зорку і ордэн Леніна. З 1948г. трактарыст Пагранічнай МТС, з 1958г. трактарыст-машыніст, з 1966г. звеннявы мезанізаванага звяна па вырошчванні бульбы ў калгасе “Усход”. 42 гады адпрацаваў механізатарам у калгасе в. Кухцічы. Пачынаў сваю працоўную біяграфію з першынца трактарабудавання СССР – трактара “ХТЗ” на колах з шыпамі. Потым да самага выхаду на заслужаны адпачынак яму верна служылі нашы беларускія надзейныя трактары маркі “МТЗ”. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1971 – 1975гг. Быў дэлегатам XXVI з’езда КПСС. Памер 31.05. 2005г. на 74-ым годзе жыцця.

3. КРАПІВА (Атраховіч) Кандрат Кандратавіч
Нарадзіўся 05.03.1896г. у в. Нізок. Драматург, паэт, празаік, вучоны, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік БССР (1956). Акадэмік АН Беларусі (1950), член-карэспандэнт (1940). Доктар філалагічных навук (1953). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934г. Тройчы лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (за п’есы “Хто смяецца апошнім”, 1941, “Пяюць жаваранкі”,1951; за комплекс работ па беларускай лінгвагеаграфіі, 1971). Лаўрэат Дзяржаўнай преміі БССР імя Я. Купалы (1974, за камедыю “Брама неўміручасці”).
Вучыўся ў царкоўна-прыходскай школе ў в. Нізок, Уздзенскім народным вучылішчы, 4-класным гарадскім вучылішчы ў Стаўбцах, з якога перавеўся ў такое ж вучылішча ў Койданова (цяпер Дзяржынск). Пасля заканчэння (1913) здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. У 1914г. атрымаў месца настаўніка ў в. Мнішаны на Міншчыне, затым быў мабілізаваны ў армію. У 1916г. закончыў школу прапаршчыкаў. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918г. дэмабілізаваны, настаўнічаў у в. Каменка на Уздзеншчыне. У 1920 – 1923гг. камандзір у Чырвонай арміі. У гэты час пачынае пісаць (1922). У 1925г. пераязджае ў Мінск. Быў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (да 1926), потым “Узвышша”. Закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ (1930). Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925-1926), загадчыкам аддзела ў часопісе “Полымя рэвалюцыі” (1932-1936). Удзельнічаў у паходзе Савецкай арміі ў Заходнюю Беларусь(1939), у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940гг. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавой газеце “За Савецкую Беларусь”, у 1943-1945гг. рэдагаваў сатырычную газету-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У пасляваенныя гады – рэдактар часопіса “Вожык” (1945-1947), загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1947-1952), дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956). У 1956 – студзені 1982гг. – віце-презідент АН БССР. Са студзеня 1982г. па сакавік 1989г. – вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексакалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.
Узнагароджаны 4 ардэнамі Леніна, арденамі Кастрычніцкай Рэвалюціі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў.
Памер 07.01.1991г. Пахаваны ў Мінску. Імя К.Крапівы прысвоена Інстытуту мовазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, уздзенскай школе №2, яго імя носяць вуліцы ў Мінску і Уздзе.

Заслуженные работники Республики Беларусь

Заслуженные деятели культуры

1. ВАЛЧЭЦКІ Леанід Паўлавіч, нарадзіўся 13.09.1913 г. у в. Даўгінава. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963). Пасля заканчэння беларускага педтэхнікума ў г. Мінску з 1931г. па 1941г. працаваў акцерам, загадчыкам групы ў БДТ – 2 (Беларускі акадэмічны тэатр імя Я. Коласа ў Віцебску). Закончыў тэатральную студыю пры тэатры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў тэатр. Закончыў аддзяленне ўдасканалення кіруючых работнікаў мастацтва Ленінградскага дзяржаўнага тэатральгага інстытута імя А.Астроўскага, працаваў намеснікам дырэктара тэатра імя Я.Коласа. З 1951г. быў назначаны дырэктарам рэспубліканскага драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі ў Брэсце. Працаваў дырэктарам тэатра, пакуль не пайшоў на пенсію. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеней, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”. Выдаў кнігу ўспамінаў “Гады, спектаклі, ролі...” (1974).

2. ШЫДЛОЎСКІ Павел Іванавіч, нарадзіўся 21.06.1908 г. у в. Прысынак. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1957). У 1927г. стварыў першы ў раене харавы калектыў – Прысынкаўскі хор, слава аб якім разнеслася далека за межы Узденскага раена Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскай брыгады імя Варашылава. Поспех і прызнанне прыйшлі да кампазітара ў пасляваенныя гады з песняй “Прывітальная Маскве”, якой адкрывалася дэкада беларускага мастацтва ў 1955г. у Маскве. Яна запісана ў залаты фонд музычнай культуры краіны. Яго песні “Калгасная веснавая”, “Працавалі дзеванькі”, “Жніўная”, “Пасаджу каліну ў полі”, “Гэй, у нашым ціхім лузе” і многія іншыя сталі вядомымі і папулярнымі, трывала ўвайшлі ў рэпертуар самадзейных і прафесіянальных мастацкіх калектываў. П.І. Шыдлоўскі ўзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, шматлікімі медалямі. У 1982г. пра П.І. Шыдлоўскага зняты дакументальны фільм “Песня жытняга поля”. Памер у лютым 1992г.

Заслуженные артисты Республики Беларусь

1. Луцэвіч Анатоль Васільевіч, нарадзіўся 16.05.1938г. у в. Тоўсты Лес. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001). У 1964г. закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут і быў накіраваны ў Беларускі акадэмічны тэатр імя Я.Купалы. Пад час працы ў тэатры стварыў каля 80 вобразаў у спектаклях па п’есах сучасных беларускіх аўтараў, рускіх і замежных драматургаў. Іграў у спектаклях “Жаніцьба Бялугіна” А.Астроўскага, “Людзі на балоце” І.Мележа, “Амністыя” М.Матукоўскага, “Валенсіянскія вар’яты” Лопэ дэ Вэгі і інш. Сярод лепшых роляў: Мульцік (“Вечар” А.Дударава), Бацька, Міліцыянер (“Парог” А. Дударава), Крыніцкі (“Паўлінка” Я.Купалы), Шчарэцкі (“Ідылія” В. Дуніна-Марцінкевіча), Лявон Гарошка (“Тутэйшыя” Я.Купалы). Памер 19.02.2002г.

2. Радзівілаў Уладзімір Генадзьевіч, нарадзіўся ў 1961г. у г. Узда. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1998). Майстар пародый і гумару. Закончыў Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі, Беларускі універсітэт культуры. Працаваў з рок-групай “Сузор’е”. Вучыўся ва Усерасійскай творчай майстэрні эстраднага мастацтва ў Маскве. Працаваў у калектыве “Песня і мода”. З 1989г. у тэатры песні Я. Паплаўскай і А. Ціхановіча, з 1993г. у складзе ансамбля “Сябры”. У 1999г. стварыў асабісты тэатр пародый “Радзівілаў-тэатр” і стаў яго кіраўніком.

Заслуженные врачи

1. Герасіменка Міхаіл Майсеевіч, нарадзіўся ў 1918г. у с. Машава Чарнігаўскай вобласці. Заслужаны ўрач БССР (1964). Закончыў Мінскі медінстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, начальнік санслужбы партызанскага злучэння Беластоцкай вобласці. З 1945г. па 1980г. працаваў галоўным урачом Узденскай раеннай бальніцы. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны”, Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Выдатнік аховы здароўя СССР. Памер у 1982г.

2. Герасімовіч Іван Міхайлавіч, нарадзіўся 01.09.1909г. у в. Нізок. Заслужаны ўрач БССР (1963). Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1932). Працаваў урачом у Лагойскай бальніцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі (двойчы), Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Пасля вайны заставаўся на службе ў арміі, палкоўнік медыцынскай службы. Памер у 1972г.

3. Глушакевіч Станіслаў Анатольевіч, нарадзіўся ў 1952г. у Мінску. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001). Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1976). З 1977г. працуе ва Уздзенскім тэрытарыяльным медыцынскім аб’яднанні, з 1979г. загадчык хірургічнага аддзялення. У 1986г. прысвоена званне “Выдатнік аховы здароўя”.

4. Гурскі Антон Іванавіч, нарадзіўся ў в. Мрочкі. Заслужаны ўрач БССР (1968). Кандыдат медыцынскіх навук, палкоўнік медыцынскай службы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Бабруйскі тэхнікум механічнай апрацоўкі дрэва (1936), Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Ленінградзе. Узнагароджаны 5 ордэнамі, медалямі.

5. Пятровіч Аляксей Іванавіч, нарадзіўся ў 1917г. у в. Каладзіно. Заслужаны ўрач БССР (1975). У час Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў партызанскай брыгадзе “Буравеснік”, партызанскі паэт.

Заслуженные учителя

1. Армонік Алег Ціханавіч, нарадзіўся ў 1921г. у в. Макараўшчына Лепельскага раена. Заслужаны настаўнік БССР (1971). Пасля заканчэння Лепельскага педагагічнага вучылішча працаваў у Палевіжскай НСШ Лепельскага раена. У гады вайны быў у партызанах, прайшоў баявы шлях ад куляметчыка да камісара партызанскага атрада, потым ваяваў у радах Чырвонай Арміі. Пасля заканчэння вайны працаваў настаўнікам у школах Івацэвіцкага раена. Закончыў Брэсцкі настаўніцкі інстытут і Мінскі педінстытут імя М. Горкага. З 1949г. працаваў завучам, дырэктарам школ Узденскага раена. З 1966г. працаваў загадчыкам Узденскага РАА. Памер у 2001г.

2. Бардовіч Мікалай Майсеевіч, нарадзіўся ў 1919г. у в. Наваселкі Дзяржынскага раена. Заслужаны настаўнік БССР (1963). З 1940г. настаўнік рускай мовы і літаратуры, завуч, дырэктар Пагожскай НСШ Усцькуломскага раена Комі АССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1948г. працаваў дырэктарам Узденскага спецдзетдома, які пазней быў пераўтвораны ў школу-інтэрнат. З 1976г. па 1980г. кіраваў будаўніцтвам, а потым працаваў дырэктарам сярэдняй школы №2 г. Узда.

3. Берасневіч Аляксандра Панфілаўна, нарадзілася ў 1922г. у в. Ялоўка. Заслужаны настаўнік БССР (1967). З 1946г. працавала настаўніцай беларускай мовы, потым завучам Азерскай сярэдняй школы.

4. Васілько (Война) Валянціна Эдуардаўна, нарадзілася ў в. Глінкі. Заслужаны настаўнік БССР (1968). Працавала настаўніцай у школах Лунінецкага раена.

5. Гурскі Анатолій Іванавіч, нарадзіўся ў 1924г. у в. Сітнікі. Заслужаны настаўнік БССР (1977). Працаваў загадчыкам вячэрняга і завочнага навучання Міністэрства адукацыі БССР.

Заслуженный инженер

Аляксейчык Мікалай Андрэевіч, нарадзіўся 25.08.1913г. у в. Хатляны. Заслужаны інжынер сельскай гаспадаркі (1979). Кандыдат тэхнічных навук (1957). Закончыў Ленінградскі аўтадарожны інстытут (1939). У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Ленінграда, у вызваленні Варшавы, Бялграда, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені. У 1949 – 1955гг. працаваў намеснікам дырэктара Інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР. У 1956 – 1959гг. старшыня калгаса імя Дзяржынскага ў в. Хатляны. Удзельнік ВДНГ СССР у 1957г., узнагароджаны залатым медалем ВДНГ. З 1962г. працаваў дацэнтам кафедры эксплуатацыі машынна-трактарнага парка Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі. Выдаў 9 кніг. Памер 27.01.1983г.

Чемпионы Олимпийских игр, мира, Европы

1. ТОЛСТЫЙ Дмитрий Павлович – учащийся Узденской школы №1 занял 1 место, награжден золотой медалью и кубком на чемпионате мира по гиревому спорту в 2006г. в г. Хмельницкий (в весовой категории до 65кг). Тренер: Рожков В. И.

2. ДУБОВИК Дмитрий Леонидович - учащийся Узденской школы №1 занял 2 место, награжден серебряной медалью и кубком на чемпионате мира по гиревому спорту в 2006г. в г. Хмельницкий (в весовой категории до 65кг). Тренер: Рожков В. И.

3. КАРАНЕВИЧ Сергей – чемпион мира по боксу среди профессионалов по молодежной версии WBS (2003г.) Тренер: Юркевич В.П.

4. РЯБОВА Анастасия Анатольевна – мастер спорта по каратэ-до (2003г.), серебряный призер чемпионата мира (2002г., Германия), серебряный призер чемпионата Европы (2001г., Грузия), 2-х кратный бронзовый призер первенств Европы (2002г., Кипр; 2003г., Англия). Тренеры: О.Н.Плахов, Л.И. Плахова (1997-2000), С.Б. Вилькина, А.Я. Вилькин (с 2000г.)

Заслуженный тренер, подготовивший чемпиона мира

МАЯРОВІЧ Ігар Сцяпанавіч – заслужаны трэнер БССР (1972), падрыхтаваў чэмпіена свету 1975 года, заслужанага майстра спорту СССР варатара Анатоля Клябанава.

Нельзя не вспомнить ещё одного нашего именитого земляка Владимира Николаевича Киселёва, заслуженного работника жилищно-коммунального хозяйства, а нам более известного как автора публицистических, научных и краеведческих работ, в том числе, посвящённых узденскому краю.

Герои Советского Союза

1. КАРАЧУН Владимир Григорьевич
2. КОЗИЧ Иван Семенович
3. НОВИЦКИЙ Николай Михайлович
4. КАЗЕЙ Марат Иванович (уроженец д. Станьково Дзержинского района)

Воины –интернационалисты, погибшие в региональных войнах

1. АСТРАВУХ Уладзімір Палікарпавіч, нарадзіўся 1.01.1949г. у в. Макавішчы. Беларус. Маці, Марыя Канстанцінаўна, працавала ў аддзяленні сувязі, бацька, Палікарп Дзянісавіч, - ветэран Вялікай Айчынай вайны – працаваў у калгасе імя Ульянава. Уладзімір вучыўся ў Ліцвянскай сярэдняй школе, у 1964 – 1967гг. у Мінскім сувораўскім вучылішчы. У 1971г. закончыў на выдатна Разанскае вышэйшае паветрана-десантнае каманднае вучылішча. У час вучобы выбіраўся сакратаром камітэта камсамола вучылішча, быў Фрунзенскім і Ленінскім стыпендыатам. Меў дыплом перакладчыка (нямецкая мова), быў майстрам парашутнага спорту.
Маер У.П. Астравух амаль два гады праслужыў у Афганістане. Быў прадстаўлены да чарговага звання – падпалкоўнік, але атрымаць яго не паспеў. Загінуў 20.07.1984г. Пахаваны на радзіме ў в. Макавішчы.
З паведамлення аб гібелі ...Командный пункт был подвергнут обстрелу из минометов. Майор Астраух В.П., оставаясь на командном пункте, управлял подразделениями и принимал меры по выводу личного состава из-под обстрела, проявляя при этом мужество и хладнокровие. В результате его энергичных мер командный пункт был перенесен в безопасное место. Однако майор Астраух покинуть старый командный пункт не успел, ценой своей жизни спас жизнь многим товарищам.
У.П. Астравух узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і “За службу Радзіме ва Узброенных Сілах СССР”.
Дачка Ірына разам з маці, Алай Мікалаеўнай, жыве ў Пскове.

2. МЫСЛІВЕЦ Аляксандр Уладзіміравіч, нарадзіўся 11.10.1969г. у в. Таўкачэвічы. Беларус. Маці, Валянціна Анатольеўна, працавала загадчыцай сельскага магазіна ў в. Юзафова, бацька, Уладзімір Анастасавіч, працаваў механізатарам у калгасе “XVI партз’езд”. У 1986г. Аляксандр закончыў Таўкачэвічскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскі электратехнікум сувязі, марыў мець справу з радыеэлектроннай тэхнікай. У 1987г. прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у Афганістане.
... Пачынаўся 1989 год. Савецкі народ жыў чаканнем той даты – 15 лютага, калі апошні савецкі салдат павінен быў пакінуць Афганістан. І вось у гэты поўны надзей і спадзяванняў час прыйшла бяда ў веску Таўкачэвічы. 26 студзеня каля невялікага афганскага кішлака Пулі-Хумры прыняў апошні бой радавы Аляксандр Мыслівец. Вайсковая часць, у якой ен служыў, у той трагічны дзень таксама рыхтавалася да вываду. На самых небяспечных участках вакол будучай дарогі дадому былі выстаўлены моцныя заслоны з найбольш вопытных салдат і афіцэраў. У адзін з іх і трапіў Аляксандр. Дзесці ля паловы адзінаццатай гадзіны цішыню афганскай ночы разарвала чарга, выпушчаная з аўтамата Калашнікава. Гэта Саша ўступіў у смяротны бой з ворагам. Ен першы заўважыў з вартаўнічай вышкі падыход душманаў. Раз’юшаныя тым, што іх паспелі заўваўыць яшчэ на падыходзе, бандыты ўсю моц агню скіравалі супраць Аляксандра. Ен жа не переставаў адстрэльвацца, даючы магчымасць сваім таварышам выйграць час і паспець разгарнуцца ў баявы парадак. Скончыўся адзін ражок патронаў яго аўтамата, пачаты другі... І варожая куля, выпушчаная снайперам , знайшла Аляксандра. Раненне ў галаву аказалася цяжкім, але калі яго таварышы пасля разгрому банды падняліся на вышку, Саша быў яшчэ жывы. Вытрымаў ен і няблізкую дарогу да шпіталя ў горад Тэрмез, і складанейшую аперацыю. Хоць малады арганізм упарта змагаўся, 9 лютага 1989г. у шпіталі Саша памер.
Пахаваны ў в. Таўкачэвічы. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

3. ЧАРНЯЦІН Ігар Мікалаевіч, нарадзіўся 16.09.1967г. у г. Мінску, рускі. Маці, Леаніда Мікалаеўна, працавала на піўзаводзе, бацька, Мікалай Федаравіч – на рыбакомплексе. У 1982 г. Ігар закончыў 8 класаў мінскай сярэдняй школы № 131, ў 1985г. – ПТВ №9, атрымаў спецыяльнасць слесара-рамонтніка. Працаваў на Мінскім аўтазаводзе. У кастрычніку 1985г. прызваны ў Савецкую Армію Завадскім РВК г. Мінска. Пасля падрыхтоўкі ў вучэбнай часці быў накіраваны ў Афганістан. Служыў у Гераце. Радавы І.М. Чарняцін загінуў 5.07.1987г.
З пісьма камандавання часці бацькам Ігара ...Ваш сын прожил яркую, но короткую жизнь, и отдал ее за счастье другого, дружественного нам народа. Пройдут годы, но никогда не сотрется в нашей памяти имя Вашего сына, его смелость, способность жить для других, а когда понадобилось, и отдать жизнь за дело служения Родине.
Пахаваны ў в. Любяча Уздзенскага раена, на радзіме маці, дзе ен правеў свае дзяцінства. Яго там усе ведалі і любілі, і ен плаціў весцы той жа любоўю. Побач з ім усе адчувалі сябе добра – і малыя, і сталыя.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна), медалем “За баявыя заслугі”.

4. ДУРНЕВ Николай Александрович, родился 22 февраля 1963г. в д. Николаевщина Столбцовского района Минской области. Проживал в г. Узда, учился в средней школе №1. В 1982г. закончил Марьиногорский сельскохозяйственный техникум по специальности агроном.
1 октября 1982г. призван в Армию, Туркестанский военный округ, в/ч 61436, г. Термес, рядовой минометчик. Учебу проходил в г. Ташкенте. В декабре 1982г. отправлен в Афганистан, полевая почта в/ч 82869. 9 мая 1983г. с боевого охранения в районе провинции Кундус пропал без вести с оружием.

Интернет-ресурсы