Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Режим работы: 8.30 - 17.30, обед 13.00 - 14.00

Прием обращений граждан и юридических лиц с 8.00

Телефон приемной (телефон горячей линии): (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
otdelobr@uzda.gov.by

Единый телефонный номер справочной службы «Одно окно»: 142

Автовокзал в г.Узда
Автовокзал в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
18 января 2023

Віншаванні са святамі і падарункі прымаў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іван Квяткоўскі.

Прадстаўнічую дэлегацыю, каля дзесяці чалавек, Іван Іосіфавіч чакаў у сваім доме па вуліцы Рэвалюцыйнай у райцэнтры за столікам каля акна.

Побач — томік рамана пра каханне і планшэт.

— Гэта вы так бавіце вольны час? — пытаем у дачкі Наталлі Іванаўны, якая даглядае дзевяносташасцігадовага ветэрана.

— Ды не, тата яшчэ чытае, кнігі з буйным шрыфтам падбіраем, а прытомяцца вочы — лупу ў дапамогу бярэ, — адказвае тая. — І планшэтам сам карыстаецца. Ён у нас прасунуты дзядуля, паказалі некалькі разоў, якія кнопкі націскаць, дык кожную раніцу свежыя навіны праглядвае. А праз дзён колькі сувязь з родзічамі на Украіне падтрымліваем.

Мэту візіту агучыў першы намеснік старшыні райвыканкама Юрый Дзядзюк. Ён павіншаваў Івана Іосіфавіча з Новым годам і Раством Хрыстовым, паведаміў, што ў гэтыя паслясвяточныя дні па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі праходзіць акцыя “Ад усёй душы”, у ходзе якой прадстаўнікі ўладных структур наведваюць заслужаных пажылых людзей.

— Дзякуй вам, Іван Іосіфавіч, за ўклад ў Вялікую Перамогу, за пасляваенную працу, патрыятычнае выхаванне моладзі, шматлікія добрыя справы! Ад імя раённага выканаўчага камітэта прыміце нашы найлепшыя пажаданні — моцнага здароўя, міру і дабра!

Затым эстафету віншаванняў прынялі кіраўнік раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Лапанік і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Лычкоўская. Расчуліўся ветэран, слязінка па шчацэ пацякла.

— Усё будзе добра, не хвалюйцеся, — суцешвае паважанага чалавека Таццяна Іванаўна. — Памятаеце, на  леташнім юбілеі вы давалі распіску да ста гадоў не хандрыць.

— Ды гэта я так, прыгадалася вось. Вы міру зычыце, а я ў свой час Польшчу ад фашыстаў вызваляў. Колькі тысяч савецкіх людзей, у тым ліку і беларусаў, там загінула. А што цяпер там робіцца?!

Каб не трывожыць душэўныя раны ветэрана, не сталі працягваць размову на гэту тэму. Музычны падарунак, песню “Синий платочек”, сыграў для  Квяткоўскага саліст раённага Дома культуры Сяргей Прыёмка.

— А калі ў два гармонікі, тата? — прапанавала дачка. — Летась жа на свяце вызвалення Беларусі і на бульвары іграў!

— А чаму б і не!

І загучала ў доме любімая Іванам Іосіфавічам мелодыя “Когда б имел златые горы…” Іграў ветэран, падпяваў, скалечанай у гады ліхалецця нагой прытупваў.

Цёплай, шчырай і задушэўнай атрымалася сустрэча.


 

Тэкст: Віктар Сабалеўскі   

Фота Сяргея Шарая

 

Интернет-ресурсы