Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Режим работы: 8.30 - 17.30, обед 13.00 - 14.00

Прием обращений граждан и юридических лиц с 8.00

Телефон приемной (телефон горячей линии): (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

(Указанный адрес не предназначен для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.)

Единый телефонный номер справочной службы "Одно окно": 142

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
29 декабря 2022

Якія водгукі пакінулі наведальнікі выставы

Нe так даўно ў Мядзельскім музеі народнай славы раённым саветам ветэранаў была арганізавана выстава “Творчасць без межаў”. Прысвячалася яна 85-годдзю ўтварэння Мінскай вобласці, а таксама прыгажосці, каханню, міру.

На выставе былі прадстаўлены працы таленавітых жыхароў азёрнага краю — майстроў, мастакоў, а таксама юных творцаў. Сярод іх карціны Леаніда Апанасевіча, вышыванкі Рамуальды Траццяк, Ніны Герасімавай, Таісіі Цяляк, макеты храмаў Яўгена Ягоранкава. Годна глядзеліся там вырабы майстроў Крывіцкага раённага цэнтра народных рамёстваў і наведвальнікаў Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

На працягу месяца змаглі пабываць на выставе ў музеі многія дарослыя і дзеці. Паглядзець працы нашых землякоў, атрымаць задавальненне ад іх творчасці. Некаторыя з наведвальнікаў пакінулі водгукі пра работы і аўтараў. Асобныя з іх прывяду.

Жыхарка Мядзела Эма Сівіцкая: «Захапляюся бязмерным народным талентам, уменнем дакладна і прыгожа адлюстроўваць прыроду, будынкі архітэктуры, анёлаў. Тонкай работы вышыванкі, добрае афармленне карцін. Выказваю ўдзячнасць майстрысе Рамуальдзе Траццяк за ўмелыя рукі, уседлівасць, за памкненне дарыць людзям прыгажосць і добры настрой. Вельмі спадабаліся работы Ніны Герасімавай “Палярная сава”, “Коцік”. Карціны як жывыя. Прыемныя ўражанні пакінулі таксама працы мастака Леаніда Апанасевіча. Мне асабіста яны нагадалі   родныя мясціны. Адчуваецца, што ў творы ўкладзена душа аўтара, яго любоў да сваёй малой радзімы, навакольнай прыроды. У захапленні ад вышыванак Таісіі Цяляк. Спадабаліся карціны “Фея”, “Дзяўчынка з сабачкам” у яе выкананні. Вельмі тонкія, акуратныя працы. Стварайце дабро і далей, радуйце сваімі работамі навакольных!»

Жыхаркі Мядзела Тамара Валасевіч, Ларыса Чыркевіч, жыхарка Мінска Дар’я, 8 год: «Выказваем удзячнасць арганізатарам і ўдзельнікам выставы. Усе работы — яркія, прыгожыя, эмацыянальныя. Гэта лепшыя лекі ад хандры, дэпрэсіі, стомленасці. Хочацца адзначыць працы Ніны Герасімавай “Палярная сава”, “Рыжык”, “Дзіця”, “Ігараўская ікона Божай Маці”… Рамуальда Траццяк — шыкоўна, высокадухоўна, эстэтычна! Так трымаць! Леанід Апанасевіч — натхнёна, цёпла, душэўна! Выдзеліць лепшую працу складана: кожная па-свойму адметная. Уразілі вышыванкі Таісіі Цяляк — “Купчыха за чаем”, “Балерына”, “Скачок тыгра”. Вельмі добра адлюстравана царкоўная тэматыка ў працах Яўгена Ягоранкава. Станоўчыя эмоцыі прынесла творчасць дзяцей — будучых талентаў Беларусі. Як заўсёды, выдатныя работы ў майстроў Крывіцкага раённага цэнтра народных рамёстваў. Усім удзель­нікам выставы жадаем творчага натхнення, моцнага здароўя, міру і радасці».

Сям’я Лосік: «Наведалі з дзецьмі выставу творчых работ мастакоў і майстроў раёна. Рады, што сярод іншых ёсць і творчая праца з гліны “Мя­дзельскі замак” нашага сына Яраслава. Дзякуй за цікавыя і пазнавальныя работы».

Жыхарка Мядзела Людміла Раловіч: «Выстава вельмі спадабалася. Дзякуй супрацоўнікам музея за іх плённую працу, душэўнасць, сардэчнасць. Заўсёды вельмі прыемна сюды прыходзіць».

Івановы з Рыгі: «Дзякуй за экскурсію, было вельмі цікава. Гісторыя Мядзельшчыны старажытная, ад музейных экспазіцый адчуваецца яе дыханне. Спадабаліся таксама карціны, вышыванкі, зробленыя дарослымі, і працы дзяцей. Выхаванне працавітасці і пачуцця прыгожага вельмі важнае для падрастаючага пакалення».

Каніна з вёскі Пасынкі: «Вялікі дзякуй арганізатарам выставы. Спадабаліся ўсе работы, асабліва Таісіі Цяляк. Выдатны выбар сюжэтаў, бачна, што майстрыха працуе над імі з любоўю. Здароўя і ўсяго самага добрага ўсім творчым людзям і супрацоў­нікам музея!»

Пабывалі на выставе і вучні многіх устаноў адукацыі раёна. Напрыклад, выказванні пакінулі ў журнале водгукаў вучні Старагабскай сярэдняй школы, Слабадской СШ імя Адама Гурыновіча, 3 «В» і 7 «В» класаў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі і іх настаўнікі.

Наведала выставу і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч. Ірына Аляксандраўна таксама была ўражана ўбачанымі творамі. А ў кнізе водгукаў напісала: «Дзякуй вялікі за выставу. Усе прадстаўленыя работы заслугоўваюць самай высокай адзнакі і зроблены з душой. Вельмі спадабаліся і ўразілі карціны мастака Леаніда Іванавіча Апанасевіча. Асабліва радуе, што займаюцца творчасцю цудоўныя людзі залатога ўзросту. Моцнага вам здароўя, творчага патэнцыялу, здзяйснення запаветных мар і пажаданняў, удачы, цярпення, міру і ўсіх зямных даброт».

minsk-region.gov.by

Интернет-ресурсы