Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
18 марта 2018

Жанчын-працаўніц сельгаспрадпрыемстваў раёна ўшанавалі напярэдадні Міжнароднага жаночага свята

На Уздзеншчыне стала ўжо традыцыяй напярэдадні Міжнароднага жаночага свята ўшаноўваць жанчын, якія паспяхова рэалізоўваюць сябе ў жывёлагадоўлі. Кожны дзень яны спяшаюццана фермы, дзе іх чакаюць сотні буронак і не менш пярэстых цёлачак, бычкоў, парсючкоў. Іх занятасць і графік работы не дазваляюць жывёлаводам часта бываць у культурных установах. І толькі з нагоды свята ў многіх з іх, хто дабіўся значных поспехаў у надоях і прыбаўленнях у вазе, з’яўляецца магчымасць “вырвацца” на сустрэчу з калегамі.
Вось і сёлета жанчыны з розных сельгаспрадпрыемстваў раёна сабраліся ва ўтульнай музейнай зале. Са словамі віншавання да прысутных звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Зоя Клепча, дырэктар ААТ “Асілак” Валерый Майсюк, галоўны заатэхнік ААТ “Новае жыццё” Андрэй Пнеўскі, якія пажадалі ім надалей працаваць з задавальненнем, дасягаючы высокіх паказчыкаў.




















А лёс гэтых жанчын-працаўніц непарыўна звязаны з фермай.
Больш як трыццацігадовы стаж работы ў якасці загадчыцы малочна-таварнай фермы “Валодзькі” эксперыментальнай базы імя Катоўскага мае Ірына Іванаўна Квяткоўская, якая паспяхова спраўляецца не толькі з працоўнымі абавязкамі, але і з дамашнімі клопатамі. Да таго ж яна яшчэ і мнагадзетная маці, выгадавала пяць сыноў і дзве дачкі.
Мнагадзетнай маці, сумленнай працаўніцай з’яўляецца і Святлана Мікалаеўна Дрозд, будні якой ужо больш як 15 гадоў звязаны з малочнатаварнай фермай “Чырвоная Горка” ААТ “Хатляны”.
Не кожны ў раёне ведае, што малочнатаварная ферма “Возера-2” у эксперыментальнай базе імя Катоўскага мае яшчэ адну назву – “Ферма Бірыла”. Чаму так? Адказ відавочны: працоўны стаж загадчыцы гэтай фермы Галіны Аляксандраўны Бірыла даўно перавысіў 40 гадоў, а яна і сёння ў страі побач са сваімі дзяўчатамі, гатовая ў любую хвіліну прыйсці ім на дапамогу.
Сумленнасць, адказнасць, шчырасць, адданасць справе – вызначальныя рысы аператараў машыннага даення Наталлі Міхайлаўны Гулейчык і Ірыны Міхайлаўны Зубоўскай з “Ліцвянаў-Агра”, Алы Генадзьеўны Ігнаценка, Алены Уладзіміраўны Лычкоўскай і Наталлі Мікалаеўны Караткевіч з “Асілка”, Ірыны Аляксееўны Кушнер з “Новага жыцця”, Валянціны Міхайлаўны Лявонцьевай з “Уздзенскага”, Ірыны Уладзіміраўны Дубовік з “Хатлянаў”, Таццяны Уладзіміраўны Субат з “Агра-Кухцічаў”.
Душой за здароўе і рост маладняка буйной рагатай жывёлы хварэюць Ганна Іосіфаўна Ляневіч і Алена Іванаўна губарэвіч з “Гарадка”, Таццяна Іванаўна Чыгір з “Новага жыцця”, Наталля Мікалаеўна Шыбко з “Уздзенскага”, Тамара Віктараўна Валуева і Валянціна Яфімаўна Рухлядзьева з “Наднёмана”, Жанна Станіславаўна Шыбко з “Агра-Кухцічаў”.
Вынікі ў жывёлагадоўлі напрамую залежаць ад зладжанасць работы ўсяго ланцужка, у які ўваходзяць і зоаветспеыялісты. На ўрачыстасці не забыліся і пра іх. Словы віншавання прымалі тэхнік па штучным асемяненні кароў Ала Віктараўна Глебка і ветфельчар Дар’я Дзмітрыеўна Пятроўская (ААТ “Уздзенскі райаграсэрвіс”), начальнік свінагадоўчага комплексу Таццяна Міхайлаўна Селівончык (яна на асабістым прыкладзе ведае, што такое работа тэхніка па племянным уліку свіней і заатэхніка-селекцыянера) і заатэхнік-селекцыянер Алена Міхайлаўна Гнядзько (УП “Агракомплекс “Белая Русь”).
Кожная з жанчын атрымала да свята падзячнае пісьмо, кветкі і падарунак. Дапаўненнем да іх стаў канцэрт у выкананні артыстаў раённага Дома культуры і экскурсія па залах раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

Интернет-ресурсы