Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Эканоміка / Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

Аб'ём экспарту тавараў за 2019 год у параўнанні з 2018 годам склаў 99,6%. Без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам кіравання, тэмп росту экспарту тавараў склаў 99,6% пры прагнозным значэнні 106,6%.

Найбольшае павелічэнне аб'ёмаў адгрузкі тавараў на экспарт назіраецца па ТАА «Камфортпрам» (у 265 разоў), прыватнае прадпрыемства «Актух» (281,4%), ТДА «СпецВудТранс» (130,0%). Значныя аб'ёмы паставак прадукцыі на экспарт ажыццявілі ТАА «Марк Фармэль» (5176,1 тыс. долараў ЗША), ТАА «Палітысбел» (3235,3 тыс. долараў ЗША) і «Белкарпластык» (1443,2 тыс. долараў ЗША).

Экспарт паслуг за студзень-снежань 2019 года склаў 1747,5 тыс. долараў ЗША або 102,1% да 2018 года пры прагнозным значэнні 104,8%. Асноўную долю экспарту паслуг па раёне (61,8%) складаюць транспартныя паслугі. Аб'ём іх у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года зніжаны на 22,4%. Асноўнымі экспарцёрамі паслуг, якімі з'яўляюцца ПГУП «ТрансВАНС Плюс» і ТАА «Корно Плюс», зніжаны аб'ёмы прадастаўлення паслуг за мяжу на 23,9% і 29,1% адпаведна.

Экспарт турыстычных паслуг вырас на 10,0%, медыцынскіх - на 8,8%, іншых дзелавых - у 22 разы.

У мэтах стварэння дадатковых умоў для прасоўвання беларускай прадукцыі на рынкі замежных дзяржаў і падтрымкі экспарту юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь, за кошт сродкаў бюджэту ажыццяўляецца пакрыццё часткі выдаткаў на ўдзел у міжнародных спецыялізаваных выставах (кірмашах) і правядзенне ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў замежных дзяржавах на ўмовах і ў парадку, устаноўленых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 412 ад 14 лістапада 2019 года «Аб падтрымцы экспарту».

Інфармацыя аб прадпрыемствах Уздзенскага раёна, пастаўляючых вырабляемую прадукцыю на экспарт

Галіна прамысловасці

Найменне прадпрыемства, адрас электроннай пошты

Вырабляемая прадукцыя

Дырэктар прадпрыемства з кантактнымі дадзенымі

Камерцыйны дырэктар, Кантактная асоба ў аддзеле маркетынгу

Лёгкая прамысловасць

ТАА «Марк Фармэль» info@praktik.by

Бялізнавы трыкатаж

Серыкаў Андрэй Генадзьевіч +37517 500 99 00

Аддзел маркетынгу +37517 500 99 18

Апрацоўчая прамысловасць

ТАА «Белкарпластык» belcarplastik@yandex.ru

Вырабы з шкло-пластыка

Вараб'ёў Сяргей Аляксандравіч +37517 316 36 20


Дрэваапрацоўка

ТДА «СпецВудТранс» specwoodtrans@mail.ru

Тара драўляная

Федорынаў Ілля Аляксандравіч +3751718 52 4 33


Вытворчасць дэкаратыўных свечак

«Мануфактура «Мiр свечак» mir.svechi@yandex.ru

Свечкi

Каралёва Алена Усеваладаўна +37544 548 33 33


Пералік міжнародных спецыялізаваных выстаў (кірмашоў) у замежных дзяржавах, выдаткі на ўдзел у якіх пакрываюцца ў 2020 годзе

Інтэрнэт-рэсурсы