Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г.Узда, вул. Савецкая, 22.
Рэжым працы: 8.30 – 17.30, абед 13.00 – 14.00
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Тэлефон прыёмнай (тэлефон гарачай лініі): (8-01718) 65-5-07
Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57
Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "Адно акно": 142

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Кіраўніцтва / Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт

Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт

Старшыня Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта
САВІЦКІ СЯРГЕЙ КАНСТАНЦІНАВІЧ

Уздзенскі райвыканкам: 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22, кабінет № 307, тэлефон 65-5-07, 65-2-41.

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў в. Хварасно Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізаванне сельскай гаспадаркі» (2003г.), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне» (2017г.). Працоўную дзейнасць пачаў у 2003 г. галоўным інжынерам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Азарычы» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 2006-2008 г. працаваў інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку, галоўным інжынерам СВК «Малатковічы» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, намеснікам дырэктара УП «Сацыяльны комплекс ЗАТ «Пінскдрэў» філіяла «Пінскдрэў-Бобрык» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 2008 2013 г. - дырэктар філіяла «Пінскдрэў-Бобрык» (у 2011г. рэарганізавана ў ПСУП «ПінскдрэўАгра») Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 2013 - 2016 г. узначальваў прыватнае даччынае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Профі-Аграцэнтр» Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. З 2016 па 08.12.2017 г. - першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Мінскай вобласці.

З 11 снежня 2017 года - старшыня Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам), кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні, кіраўніка спраў райвыканкама.

Арганізуе ўзаемадзеянне райвыканкама з пракуратурай і судом Уздзенскага раёна, Уздзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўпраўлення следчага камітэта па Мінскай вобласці, вышэйстаячымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі.

Курыруе пытанні дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, эканомікі раёна і каардынуе іх дзейнасць.

Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю :

  • аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;
  • фінансавага аддзела райвыканкама;
  • аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
  • адасобленай групы ваеннага камісарыята Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці.

З'яўляецца начальнікам раённай тэрытарыяльнай абароны.


Першы намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама
ДЗЯДЗЮК ЮРЫЙ ВАСІЛЬЕВІЧ

Уздзенскі райвыканкам: 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22, кабінет №111, тэлефон (8-01718) 65-4-41

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў г. Іванава Брэсцкай вобласці.
У 1992 г. скончыў Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Механізаванне сельскай гаспадаркі»; у 2004 г. - Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Менеджмент ў аграпрамысловым комплексе»; ў 2012 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне аграпрамысловым комплексам». Працоўную дзейнасць пачаў ў 1985 годзе рабочым Іванаўскага міжраённага вытворчага аб'яднання па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля заканчэння вучобы ў 1992 г. працаваў загадчыкам майстэрнямі, з 1993 г. - галоўным інжынерам калгаса імя Леніна Іванаўскага раёна. З 1996 па 2000 г. - намеснік дырэктара Іванаўскай міжрайаграпрамтэхнікі. З 2000 га па 2007 г. працаваў на пасадзе галоўнага спецыяліста ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта. У 2007 - 2010 году - старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Ляхавічы» Іванаўскага раёна. З 2010 г. - першы намесьнік старшыні Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці. У 2012 - 2017 году працаваў старшынёй Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта.

З 6 чэрвеня 2018 года - першы намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама.

Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, аховы навакольнага асяроддзя, рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» у аграпрамысловым комплексе раёна, планавання, фінансавання, матэрыяльнага забеспячэння будаўніцтва ў аграпрамысловым комплексе, развіцця фермерскіх гаспадарак; рэфармавання сельскагаспадарчых арганізацый, развіцця садаводства, асабістых падсобных гаспадарак, закупа прадукцыі сельскай гаспадаркі ў насельніцтва, захавання правілаў аховы працы ў аграпрамысловым комплексе, ўкаранення энергазберагальных тэхналогій у аграпрамысловым комплексе, аказання сельскагаспадарчым арганізацыям шэфскай дапамогі арганізацыямі і ўстановамі раёна, арганізацыі і правядзення рэспубліканскіх, абласных і раённых суботнікаў і нядзельнікаў у аграпрамысловым комплексе, развіцця шэфскіх сувязяў паміж арганізацыямі г.Мінска і сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна, падбору і расстаноўкі кадраў ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, а таксама дзейнасць:

  • ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама;
  • аддзела землеўпарадкавання райвыканкама;
  • раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
  • Уздзенскага філіяла рэспубліканскага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мінскае племпрадпрыемства»;
  • дзяржаўнай установы «Уздзенская раённая ветэрынарная станцыя»;
  • дзяржаўнай установы «Мінская абласная інспекцыі па насенняводству, каранціну абароне раслін па Уздзенскім раёне»;
  • філіяла унітарнага прадпрыемства «Мінаблаграхімізацыі»;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Перасоўная механізаваная калона № 69»;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Уздзенскі райаграсэрвіс»;
  • дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Уздзенскі лясгас»;
  • дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уздзенскага райвыканкама».

Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам курыруемых галін.

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з прафсаюзам аграпрамысловага комплексу, з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, установамі, з установай «Уздзенская раённая арганізацыйная структура РДГА «БТПР» па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі, забяспечвае падрыхтоўку праектаў рашэнняў Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) паляўнічых угоддзяў і водных аб'ектаў у арэнду, узгадняе іх адпаведна з Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і тэрытарыяльным органам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, уносіць вышэйпаказаныя праекты рашэнняў на разгляд у Уздзенскі раённы Савет дэпутатаў, забяспечвае падрыхтоўку праектаў дагавораў арэнды паляўнічых угоддзяў, узгадняе іх з Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, забяспечвае падрыхтоўку праектаў дагавораў арэнды водных аб'ектаў, узгадняе іх з тэрытарыяльным органам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і з землекарыстальнікамі зямельных участкаў, на тэрыторыі якіх размешчаны водныя аб'екты.

Ажыццяўляе кантроль за выкананнем дзеючага прыродаахоўнага заканадаўства ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў, за вядзеннем паляўнічай гаспадаркі.


Намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта
ФЕДЧАНКА АНЖЕЛА АЛЕГАЎНА

Уздзенскі райвыканкам: 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22, кабінет №307, тэлефон 65-3-41.


Нарадзілася ў 1980 годзе ў г. Брагін Гомельскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка (2008г.). Працавала выхавальнікам дзіцячага сада (г. Мінск), выхавальнікам ўстановы адукацыі «Азёрскі дзяржаўны дзіцячы сад» Уздзенскага раёна, выхавальнікам дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Дзешчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа» Уздзенскага раёна, загадчыкам дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Азёрскі дзіцячы сад» Уздзенскага раёна. Са жніўня 2016 года - выконваючы абавязкі старшыні Азерскага сельскага выканаўчага камітэта Уздзенскага раёна. Са снежня 2016 гады працавала на пасадзе старшыні Азерскага сельскага выканаўчага камітэта.

З 30 лістапада 2017 года - намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы і ідэалагічнай працы.

Курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, спорту, ідэалагічнай работы, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарнай дзейнасці, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Саветамі дэпутатаў ўсіх узроўняў.

Каардынуе дзейнасць :

  • упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама (акрамя пытанняў працы і заработнай платы);
  • аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама
  • упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама;
  • камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама;
  • дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Чырвоная зорка»;
  • адасобленай групы ваеннага камісарыята Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці па пытаннях прызыву грамадзян;
  • аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва Уздзенскага раёна камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінаблкінавідэапракат»;
  • Уздзенскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў;
  • грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый.

Курыруе працу :

  • дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Уздзенскага раёна»;
  • установы аховы здароўя «Уздзенская цэнтральная раённая бальніца»;
  • дзяржаўнай установы «Уздзенскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
  • працу аптэчнай сеткі;
  • Уздзенскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • Уздзенскага цэха паштовай сувязі Дзяржынскага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта»;
  • галоўнага спецыяліста па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Уздзенскага раёна прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін.

Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва аховай працы на тэрыторыі раёна. У рамках сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе каардынацыю работы з насельніцтвам раёна.

Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння райвыканкама з вышэйстаячымі органамі кіравання ў сферы ідэалогіі, грамадска-палітычнай інфармацыі, аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры, спорту і турызму, рэлігіі, нацыянальнасцяў, маладзёжнай палітыкі, сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі, галіновымі прафсаюзамі, палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямi сацыяльна-культурнай сферы, маладзёжнымi арганізацыямі.

Арганізуе на тэрыторыі раёна працу па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», правядзенне рэспубліканскіх, абласных і раённых суботнікаў і нядзельнікаў у курыруемай сферы, выкананню праграм зніжэння злачыннасці, карупцыйных злачынстваў, папярэджанні п'янства і алкагалізму, правядзенне грамадска-масавых мерапрыемстваў, падрыхтоўку і правядзенне рэспублiканскiх рэферэндумаў, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выкананне заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.


Намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта

Уздзенскі выканкам: 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22, кабінет №309, тэлефон (8-01718) 65-4-74

Курыруе пытанні эканомікі, падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, інвестыцыйнай дзейнасці, маёмасных адносін (уключаючы ўпраўленне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна), прадпрымальніцтва, ліцэнзавання гандлю, працы (акрамя аховы працы), гандлю, аказання бытавых паслуг насельніцтву, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), знешнеэканамічнай дзейнасці, імпартазамяшчэння, развіцця прамысловага, паліўнага комплексу раёна, энергаэфектыўнасці, якасці і канкурэнцыі прадукцыі прамысловасці, збору адходаў чорных і каляровых металаў, рэкламы, збору грашовых сродкаў ад рэспубліканскіх, абласных і раённых суботнікаў, іх правядзенне ў курыруемых галінах, выдачы дазволаў на права нарыхтоўкі і закупкі дзікарослых раслін і іх частак.

Каардынуе дзейнасць :

  • аддзела эканомікі райвыканкама;
  • упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў працы і выплаты заработнай платы);
  • Уздзенскага ўчастка філіяла «Аўтамабільны парк № 15» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінаблаўтатранс» (у частцы фінансавага стану і заработнай платы).

Курыруе па пытаннях, аднесеных да дзейнасці райвыканкама:

  • упраўленне па працы з плацельшчыкамі па Уздзенскі раён інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзяржынскаму раёну;
  • аддзел статыстыкі Уздзенскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці;
  • прадстаўніцтва Беларускага унітарнага прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Уздзенскі раёне;
  • прадпрыемствы сферы бытавых паслуг, прамысловасці, грамадскага харчавання, гандлю, банкі па-за залежнасці ад формы ўласнасці і падпарадкаванасці.

Каардынуе работу па выкананню патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы», Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», па выкананні дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін.

Арганізуе і кантралюе дзейнасць камісій :

  • па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
  • па кантролі за ходам пагашэння суб'ектамі гаспадарання запазычанасці за выкарыстаныя энергарэсурсы і аплатай бягучага спажывання.

Каардынуе работу па распрацоўцы і рэалізацыі праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.


Намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта
РАЦКЕВІЧ МІКАЛАЙ ЛЕАНІДАВІЧ

Уздзенскі райвыканкам: 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22, кабінет № 213, тэлефон (8-01718) 51-6-70.

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія» (1993 г.), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Праектаванне і эксплуатацыя газаправодаў» (2001 г.).
З 1993 па 2006 гады працаваў у Мінскім упраўленні магістральных газаправодаў дзяржаўнага прадпрыемства «Белтрансгаз» (г. Мінск) на розных пасадах: машыніста тэхналагічных кампрэсараў, эканаміста матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, майстра па капітальным рамонце, інжынера-будаўніка. У 2006-2007 гадах працаваў інжынерам па праектна-каштарыснай працы, намеснікам начальніка аддзела капітальнага будаўніцтва аб'ектаў РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» (г. Мінск і г. Лагойск Мінскай вобласці). З 2007 па 2009 гады - начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва СГК «Лагойскі» філіяла РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт». У 2009 - 2011 гадах працаваў на пасадзе намесніка старшыні Лагойскага раённага выканаўчага камітэта па жыллёва-камунальнай гаспадарцы, энергазберажэнню і будаўніцтву. У 2011 годзе працаваў намеснікам дырэктара прыватнага даччынага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Профі-Аграцэнтр» (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці), узначальваў ТАА «Лагойскнерудрэсурс». Да 2018 года працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па будаўніцтве ААТ «Белінкаммаш» (г. Мінск), кіраўніком службы капітальнага будаўніцтва ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне» (Мінскі раён), галоўным інжынэрам ААТ «Бел-вылью-Сэрвіс» (г. Мінск) . У 2017 - 2018 гадах быў вядучым інжынерам аддзела будаўніцтва і рамонта, начальнікам рамонтна-будаўнічага ўпраўлення ГП «Мінрайцепласетка» (Мінскі раён). Да прызначэння на пасаду намесніка старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта працаваў вядучым спецыялістам ААТ «Мінскаблаграсэрвіс» (Мінскі раён). Ад 23 ліпеня 2019 года - намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.

Курыруе пытанні будаўнічага і дарожнага комплексу раёна, транспарту і камунікацый, сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прамысловай бяспекі, надзвычайных сітуацый, сацыяльнай абароны грамадзян, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці па пытаннях збору, перапрацоўкі і ўтылізацыі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў, прыдарожнага сэрвісу, а таксама дзейнасць:

  • аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама;
  • аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама;
  • раённага ўнітарнага прадпрыемства «Уздзенскі ЖКГ»;
  • раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
  • будаўнічых, рамонтна-будаўнічых, дарожных арганізацый;
  • Уздзенскага ўчастка філіяла «Аўтамабільны парк № 15» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінаблаўтатранс» (у частцы эксплуатацыі);
  • Уздзенскага вузла электрасувязі Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам»;
  • Уздзенскага раёна газазабеспячэння філіяла «Дзяржынскае вытворчае ўпраўленне»;
  • філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскэнерга» Жодзінскай сеткі Уздзенскі РЭС;
  • Уздзенская раённая інспекцыя Стаўбцоўскага міжраённага аддзялення філіяла «Энерганагляд» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскэнерга»;
  • рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскэнерга» філіяла «Энергазбыт» Стаўбцоўскага міжраённага аддзялення Уздзенскі вытворча-збытавы ўчастак;
  • Уздзенскага бюро Дзяржынскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».

Узначальвае камісіі :

  • па бяспецы дарожнага руху;
  • жыллёва-бытавую;
  • па надзвычайных сітуацыях;
  • па ўсталяванні статусу пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і статусу ўдзельніка ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з абласнымі і рэспубліканскімі органамі кіравання па пытаннях будаўніцтва, архітэктуры, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, надзвычайных сітуацый. Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін.

Арганізуе і каардынуе :

  • выкананне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» у сферы будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • вылучэнне участкаў пад індывідуальнае будаўніцтва;
  • пастаноўку на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў, атрыманне сацыяльнага жылля;
  • прадстаўленне грамадзянам аднаразовых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў;
  • захаванне бяспечных умоў працы ў курыруемых арганізацыях;
  • правядзенне рэспубліканскіх, абласных і раённых суботнікаў і нядзельнікаў ў курыруемых галінах.

Кіраўнік спраў Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта

ЧАБАН МІКАЛАЙ МІКАЛАЕВІЧ

Уздзенскі райвыканкам: 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22, кабінет №308, тэлефон (8-01718) 65-6-41

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў г.п. Узда Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (г. Мінск, 1992г.). У 1986 - 1988 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля заканчэння інстытута ў 1992 годзе працоўную дзейнасць пачаў у якасці выхавацеля Уздзенскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната. З 2005 па 2006 год працаваў настаўнікам гісторыі Уздзенскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната. З 2006 года займаў пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце УА «Уздзенская дзяржаўная агульнаадукацыйная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з захворваннямі органаў стрававання, сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сістэм».

З 11 ліпеня 2011 году - кіраўнік спраў Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.

Курыруе гаспадарчы блок пытанняў дзейнасці райвыканкама і сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна, заключае дамовы на ўтрыманне і тэхнічнае абслугоўванне адміністрацыйнага будынка, ажыццяўляе арганізацыйна-тэхнічнае, гаспадарчае забеспячэнне дзейнасці райвыканкама, забяспечвае кантроль за рацыянальным выкарыстаннем каштарысу расходаў, кантралюе выкананне рэгламенту райвыканкама, прымае ўдзел у зацвярджэнні каштарысаў, праектаў на бягучы і капітальны рамонты, вядзе пратаколы апаратных нарад работнікаў райвыканкама, кіруе дзейнасцю ўпраўлення справамі райвыканкама.

Курыруе дзейнасць :

  • дзяржаўнай установы «Уздзенскі раённы архіў»;
  • аддзела запісу актаў грамадзянскага стану;
  • юрыдычнага сектара райвыканкама;
  • сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

Забяспечвае рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва», узаемадзеянне райвыканкама з вышэйстаячымі органамі кіравання і іншымі арганізацыямі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення справамі райвыканкама.

Узначальвае адміністрацыйную камісію райвыканкама.

>

Інтэрнэт-рэсурсы