Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабавая алея
Грабавая алея
Галоўная / Кіраўніцтва / Уздзенскі раённы Савет дэпутатаў

Уздзенскі раённы Савет дэпутатаў

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» раённы Савет дэпутатаў з'яўляецца прадстаўнічым органам дзяржаўнай улады Уздзенскага раёна, юрыдычнай асобай і асноўным звяном мясцовага самакіравання, забяспечваючым на сваёй тэрыторыі узгодненую дзейнасць органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Уздзенскі раённы Савет дэпутатаў
Адрас: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.
Галоўны спецыяліст Грэк Уладзімір Уладзіміравіч: каб. № 425, тэл./факс (8-01718) 56-1-21.

Старшыня раённага Савета Пятровіч Ігар Анатольевіч: каб. № 415, тэл. (8-01718) 65-3-61.

Нарадзіўся 20 красавіка 1969 году ў вёсцы Тычынкі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны інстытут (1993г.). З 1987 па 1989 год служыў у радах Савецкай Арміі.
Працоўную дзейнасць пачаў ў 1993 годзе майстрам лесу ДЛГУ «Уздзенскі лясгас», пазней працаваў інжынерам аховы і абароны лесу дадзенага прадпрыемства. На працягу 2001 - 2010 гг. займаў пасаду начальніка Уздзенскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

З 21 мая 2010 года абраны старшынёй Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў. З 4 красавіка 2014 года пераабраны на чарговы тэрмін.

Паўнамоцтвы старшыні раённага Савета:
• прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, аб'яднаннямі і грамадзянамі;
• прадстаўляе для абрання на сесіі Савета з ліку дэпутатаў кандыдатуру на пасаду намесніка старшыні адпаведнага Савета;
• узначальвае прэзідыум Савета;
• дакладвае Савету аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыі і па іншых пытаннях, ад нясення да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета і насельніцтву па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год справаздачы аб сваёй дзейнасці, дзейнасці прэзідыума Савета, інфармуе грамадзян аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыi;
• накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камiсiй;
• склікае сесіі Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы сесiй Савета, пасяджэнняў яго прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;
• уносіць на разгляд сесіі Савета прапановы аб адмене ў выпадку неадпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусь распараджэнняў старшыні выканаўчага камітэта, рашэнняў выканаўчага камітэта;
• падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета, яго прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні;
• забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, якiя адрасаваны Савету, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян i пры неабходнасцi ўносiць прапановы па зваротах грамадзян на разгляд сесii Савета;
• прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты і дае на іх адказ у парадку i тэрмiны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
• ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета;
• вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і рашэннямі Савета.

Спіс дэпутатаў Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

Графік прыёму выбаршчыкаў дэпутатамі Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

Інтэрнэт-рэсурсы