Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г.Узда, вул. Савецкая, 22.
Рэжым працы: 8.30 – 17.30, абед 13.00 – 14.00
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Тэлефон прыёмнай (тэлефон гарачай лініі): (8-01718) 65-5-07
Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57
Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "Адно акно": 142

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Адукацыя

Адукацыя

Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта
Адрас: 223411, Мінская вобл., г. Узда, вул. Савецкая, 22.
Тэлефон/факс прыёмнай: 801718-65388.
Афіцыйны сайт: https://uzda-asveta.gov.by/
E-mail: uzdaedu@yandex.by

Структуру адукацыі прадстаўляюць 29 устаноў:
- 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (раённая гімназія,
5 сярэдніх школ, 1 базавая школа, 5 вучэбна-педагагічных комплексаў «дзіцячы сад-школа»);
- 11 устаноў дашкольнай адукацыі;
- Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі;
- Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
- Уздзенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр;
- Уздзенская раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа;
- Уздзенская санаторная школа-інтэрнат;

- Уздзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй.

У 2019/2020 навучальным годзе дашкольную адукацыю атрымліваюць 1088 выхаванцаў. Ахоп дзяцей ад 3 да 6 гадоў установамі дашкольнай адукацыі складае 94,1 %.

Колькасны склад выхавальнікаў дашкольнай адукацыі складае 83 чалавекі. Усе ўстановы дашкольнай адукацыі аснашчаны аўтаматызаванай сістэмай па ўліку і кантролі за якасцю харчавання.

У 2019/2020 навучальным годзе ў 12 установах агульнай сярэдняй адукацыі ў 153 класах навучаецца 2464 вучні. Сярэдняя напаўняльнасць класаў гарадскіх устаноў адукацыі складае 22 навучэнцы, у сельскіх установах адукацыі – 11 навучэнцаў. Адукацыйны працэс забяспечваюць 256 педагогаў.

У шосты школьны дзень арганізаваны адукацыйны працэс па працоўным навучанні па праграме прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) для 76 навучэнцаў X-ХI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна на базе установы адукацыі «Уздзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».


Інтэрнэт-рэсурсы