Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Рэжым работы: 8.30 - 17.30, абед 13.00 - 14.00

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
otdelobr@uzda.gov.by

Грабавая алея
Грабавая алея
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 ліпеня 2021

З праверкамі ў сельгасарганізацыі выязджаюць і супрацоўнікі міліцыі

З мэтай паспяховага правядзення ўборачнай кампаніі, папярэджання і прадухілення правапарушэнняў у аграпрамысловым комплексе, а таксама забеспячэння захаванасці сабранага ўраджаю, сельскагаспадарчай тэхнікі, гаруча-змазачных матэрыялаў, ядахімікатаў і угнаенняў супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў праводзяць комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў.

У прыватнасці, супрацоўнікі міліцыі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы вартавой аховы, начных змен на прадпрыемствах АПК з фота - і відэафіксацыяй безгаспадарчасці на правяраемых аб'ектах. Таксама ўвага звяртаецца на месцы захоўвання ўраджаю, ядахімікатаў, угнаенняў, гаруча-змазачных матэрыялаў і тэхнікі.

Рэйды праводзяцца з мэтай папярэдзіць безгаспадарчасць, знаходжанне людзей на працоўных месцах у стане алкагольнага ап'янення, парушэнне парадку выпуску тэхнікі на лінію і іншыя негатыўныя факты, - адзначыў начальнік РАУС Дзмітрый Паўлюць. - Наша галоўная задача, як і іншых службаў, зацікаўленых у бяспечных умовах працы людзей, якія працуюць на палях, у мехмайстэрні, на збожжасушылках, - безперебойный працэс уборкі збожжа і бяспека працы хлебаробаў.

У выхадныя дні (24 і 25 ліпеня) супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў наведалі ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна. Удзел у рэйдах прымаў і начальнік райаддзела Дзмітрый Паўлюць.

З аднаго боку-надвор'е спрыяе хлебаробам ў працэсе уборкі хлеба c палёў. А вось з іншага - ёсць відавочныя хібы, якія праяўляюцца ў выглядзе паломак, а значыць - вымушанага прастою тэхнікі, і адсутнасці механізатараў. У выніку гэтага асобныя камбайны ў некаторых гаспадарках ніводнага дня за ўборачную ў поле і не правядуць. А гэта недапушчальна.

У ходзе маніторынгу выяўляюцца і іншыя праблемы. Напрыклад, у адкрытым акцыянерным таварыстве "Асилак" на тэрыторыі сушыльнага комплексу зафіксавана спроба крадзяжу збожжа ячменю вагой звыш 160 кілаграмаў. Давесці задуманае да канца зламысніку не ўдалося, бо ў гэты момант ён трапіў у поле зроку праваахоўнікаў і быў імі затрыманы.

Кожнаму факту даецца прававая ацэнка ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, - кажа Зміцер Паўлюць. У цэлым жа, па выніках маніторынгаў інфармацыя абагульняецца і аналізуецца, а кожнае вынесенае намі прадпісанне аб выпраўленні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў, застаецца на кантролі.

Крынiца: Чырвоная зорка

Інтэрнэт-рэсурсы