Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 студзеня 2021

Хто ад дэпутацкага корпуса Уздзенскага раёна адправіцца на VI Усебеларускі народны сход

28 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №492 аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі і ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця краіны Прэзідэнт пастанавіў склікаць 11-12 лютага 2021 года ў Мінску VI Усебеларускі народны сход. Падчас сходу будуць абмяркоўвацца асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных на сход асоб складзе 2700 чалавек.

Удзельнікі форуму ад абласцей і сталіцы выбіраюцца з улікам нормаў прадстаўніцтва раённымі і гарадскімі Саветамі дэпутатаў і найбольш шматлікімі грамадскімі аб'яднаннямі. Пры гэтым ад кожнай вобласці ў сходзе будзе ўдзельнічаць не больш за 310 чалавек, ад Мінска - не больш за 370 грамадзян.

Адразу пасля падпісання Указа у раёнах сталі праводзіцца сесіі раённых Саветаў дэпутатаў з вылучэннем кандыдатаў на ўдзел у форуме. Слушна ў гэтым плане выказаўся кіраўнік рабочай групы рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы сходу, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, адзначыўшы лагічную і аб'ектыўную апраўданасць стаўкі на дэпутатаў мясцовых Саветаў усіх узроўняў і актыў буйных грамадскіх аб'яднанняў пры вылучэнні кандыдатаў.

Гэта людзі, якія ўжо маюць пэўны мандат ад сваіх землякоў і калег па працы. Яны ведаюць асноўныя праблемы канкрэтных тэрыторый і працоўных калектываў, у іх ёсць вопыт удзелу ў грамадскіх дыскусіях. Яны ведаюць, як прымаюцца кіраўнічыя рашэнні, бо адна справа ўнесці прапанову, і зусім іншае - яе практычная рэалізацыя, - заўважыў Андрэй Кунцэвіч.

Ад дэпутацкага корпуса Уздзенскага раёна на сход дэлегаваны начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Цітко, дырэктар сельскагаспадарчага ліцэя Алена Яўсюк, галоўны санітарны ўрач Аляксандр Унуковіч, участковы інспектар міліцыі Азёрскага сельвыканкама Дзяніс Астрэйка.

VI Усебеларускі народны сход - гэта новая старонка ў развіцці нашай краіны і нашай дзяржаўнасці. Асноўнымі арыенцірамі, па словах Дзмітрыя Цітко, павінны, як і раней, заставацца адзінства, мiр і бяспека, шанаванне нацыянальных каштоўнасцяў і фарміраванне пачуцця ўласнай годнасці.

Мы ўсе, хто жыве ў Беларусі, павінны адчуваць сябе адзіным цэлым, разумець адказнасць не толькі за сябе і блізкіх, але і за тых, хто жыве побач, за свой народ і краіну у цэлым. З гэтымі думкамі і паеду на сход, - адзначыў Дзмітрый Аляксандравіч.

Не менш важным пытаннем Алёна Яўсюк называе патрыятычнае выхаванне моладзі.

У нашым ліцэі, у прыватнасці, праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў, каб навучэнцы, а гэта не толькі ўраджэнцы Уздзенскага раёна, ведалі гісторыю, паважалі і шанавалі герояў Вялікай Айчыннай вайны, маглі расказаць пра знакамітых беларусаў, чые імёны прагучалі на ўвесь свет, - напрыклад, Якуб Наркевіч-Йодка, Магдалена Радзівіл... За моладдзю будучыня, і яна павінна прымнажаць лепшыя традыцыі нашай сінявокай краіны, - сцвярджае Алена Яўгенаўна.

Наогул любая тэма, агучаная і абмеркаванне на сходзе, будзе актуальнай: мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі, будаўніцтва жылля, падтрымка шматдзетных сем'яў, развіццё інфраструктуры малых гарадоў, стварэнне новых працоўных месцаў з годнымі заробкамі і г.д.

Вера Лукашэвіч

http://zorkanews.by/

Інтэрнэт-рэсурсы