Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разліў Нёмана
Разліў Нёмана
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 студзеня 2021

Вучаніца Нёманскай СШ імя І. Д. Гурскага ўвайшла ў лік лепшых вучняў 2020 года

У цэнтральным рэгіёне ў анлайн-фармаце прайшоў абласны конкурс «Вучань года Мінскай вобласці - 2020». Ён стаў шостым па ліку і завяршыў штогадовую навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці».

На званне лепшага вучня прэтэндавалі больш за сотню школьнікаў ад 10 да 16 гадоў, але ўдастоіліся гэтага высокага звання толькі 25 чалавек - па адным з кожнага раёна і горада Жодзіна, а таксама з абласнога ліцэя і абласнога кадэцкага вучылішча. Гэта хлопцы, якія дасягнулі па выніках каляндарнага года высокіх паказчыкаў на абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Для ўдзелу ў конкурсе школьнікі прадставілі на суд журы партфоліё сваіх дасягненняў. Лепшых вызначылі ў шасці намінацыях - вучэбнай, спартыўнай, грамадскай, творчай, праектнай і працоўнай дзейнасці...

У лік лепшых ўвайшла і адзінаццацікласніца Нёманскай сярэдняй школы імя І. Д. Гурскага Анастасія Талстая. Яна стала пераможцай у намінацыі «Творчая дзейнасць». Школьніца з'яўляецца пераможцам і прызёрам творчых конкурсаў «Жывая класіка», «Ты ў эфіры», «Запрашае тэатр», а таксама сааўтарам зборніка дзіцячай паэзіі «Удзячнасць».

Я вельмі творчы чалавек. Люблю вучыць і расказваць вершы, рабіць розныя інсцэніроўкі, - кажа Анастасія. - Мне вельмі прыемна стаць лепшай вучаніцай года. Мабыць, гэта тое, да чаго павінен імкнуцца кожны школьнік. Што датычыцца далейшых планаў, то збіраюся паступаць у лінгвістычны універсітэт. Мне вельмі падабаецца вывучаць мову - у маёй школе гэта французская.

Лепшыя вучні года атрымаюць дыпломы і падарункі. За 5 гадоў правядзення конкурсу гэтага звання ўжо ўдастоіліся 125 чалавек. Большасць хлопчыкаў і дзяўчынак паступілі ў прэстыжныя ВНУ і працягнулі праслаўляць сваю краіну на розных конкурсах.

Юлія Брожына, Святлана Курэйчык і з асабістага архіва герояў (фота)

http://zorkanews.by/

Інтэрнэт-рэсурсы