Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 верасня 2020

Уздзеншчына далучылася да абласной акцыі «Міншчына культурная - за Беларусь!»

Уздзеншчына далучылася да абласной акцыі «Міншчына культурная - за Беларусь!», арганізатарамі якой выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Задача акцыі: падтрымка бесперапыннай сістэмы культурнай асветы насельніцтва з дапамогай папулярызацыі беларускага мастацтва, стварэнне ўмоў для фарміравання агульнай культуры і мастацкага развіцця дзяцей і моладзі, задавальненне іх запатрабаванняў у дадатковай адукацыі, пошук і выяўленне таленавітых выканаўцаў і калектываў, арганізацыя вольнага часу мясцовых жыхароў.

У рамках акцыі Дні адчыненых дзвярэй правялі педагогі і выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў, якія прэзентавалі свае магчымасці для развіцця творчага патэнцыялу школьнікаў.

У Азёрскай школе...

З працай філіяла ДШМ у вёсцы Каралёва вучняў пачатковых класаў пазнаёмілі педагогі Святлана Уладзіміраўна Зубовіч і Ніна Канстанцінаўна Белых.

За час працы з-пад творчага крыла педагога выйшла шмат дзяцей. Прыемна было ў той дзень Святлане Зубовіч сустрэць і сваю нядаўнюю вучаніцу Анастасiю Сяргееўну Вакула (яна працуе ў Азёрскай школе настаўніцай пачатковых класаў), якая са сваім класам таксама не абыйшла такое мерапрыемства.

Паколькі Святлана Уладзіміраўна з'яўляецца выкладчыкам народнага аддзялення па класе баяна і акардэона, яна выканала папулярнае танго Х. Радрыгеса «Кумпарсiта», падчас якога дзеці пачалі танцаваць. Пасля вучань 3-га класа Богдан Люндышаў на акардэоне эмацыйна выканаў беларускую народную песню «А ў полі ніўка» ў апрацоўцы В. Савіцкага, чым сарваў шквал апладысментаў не толькі аднакласнікаў. Пасля выступу хлопчыка да педагога падбеглі дзве дзяўчынкі з просьбай запісаць іх «вучыцца на акардэоне».

Не менш шчырым было і выступленне Ніны Белых, вынік дзейнасці якой сумесна з дзецьмі быў прадстаўлены ў фае дзесяткамі работ у розных тэхніках выяўленчага мастацтва.

Пасля заканчэння вучобы, а гэта сем гадоў, у класе выяўленчага мастацтва выдаецца пасведчанне аб заканчэнні школы мастацтваў, - распавяла Ніна Канстанцінаўна. - Вывучаюцца такія прадметы, як малюнак, кампазіцыя, жывапіс, асновы выяўленчага мастацтва. Шмат нашых вучняў паступілі ў спецыяльныя навучальныя ўстановы. Сярод іх ёсць архітэктары, дызайнеры, мадэльеры, скульптары. З Азёрскай школы ў нас вучыліся Таццяна Самовіч, Дар'я Астрэйка, Святлана Астрэйка, Канстанцін Рэмезаў, Марыя Рэмезава, Вераніка Бруцкая і іншыя. Ёсць у нас дзеці таксама з Кармы, Цепленi, Дзешчанкi, Целякова, Каралёва, нават са сталіцы. Кожны год прымаем удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах.

...і ў СШ №1 імя А. Пушкіна

Выхаванцы і педагогі Дзіцячай школы мастацтваў завіталі з сяброўскім візітам і ў адну з гарадскіх школ, каб расказаць пра сваю дзейнасць і прадэманстраваць творчыя таленты.

Юныя артысты парадавалі гледачоў музычнымі нумарамі. З першых нот падняў настрой Дарафей Шышко, выканаўшы на сінтэзатары музычны твор «Мікі Маўс» кампазітара Манфрэда Шмітца. Апладысментамі былі аддзячыць і выступленні Марыі Салавей (песня «Беларусачка») і групы «Брайт-лайт» (песня «Беларусь чароўная»).

Вера Лукашэвіч, Сяргей Шарай (фота)

http://zorkanews.by/


Інтэрнэт-рэсурсы