Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гасцініца ў г. Узда
Гасцініца ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 верасня 2020

Урачыстае мерапрыемства прайшло напярэдадні Дня работнікаў лесу

Напярэдадні Дня работнікаў лесу ў актавай зале прадпрыемства сабраліся лепшыя работнікі лясгаса і лясніцтваў - яны прымалі віншаванні з нагоды свайго прафесійнага свята.

Самыя шчырыя віншаванні і пажаданні прысутным адрасаваў выконваючы абавязкі дырэктара лясгаса, галоўны ляснічы Аляксандр Салавей. Ён адзначыў, што кожная такая сустрэча - нагода па-новаму ацаніць сілы калектыву, падвесці вынікі працы, прааналізаваць пройдзены шлях. І, па словах Аляксандра Рыгоравіча, да прафесійнага свята арганізацыя падышла з добрымі паказчыкамі...

Са святам лесаводаў раёна павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч.

Уздзенскі лясгас - своеасаблівы брэнд нашага краю, - казаў Ігар Анатольевіч. - Вы займаеце значнае месца ў экспартным патэнцыяле раёна, вам ёсць што паказаць гасцям...

Ён пажадаў усім моцнага здароўя, удачы ў добрых справах і пачынаннях, бязмежнага аптымізму.

Прыемным падарункам для прысутных стаў і міні-канцэрт, падрыхтаваны работнікамі культуры. Песні, якія гучалі са сцэны, настолькі кранулі ўсіх, што ў зале не скупіліся ні на авацыі, ні на кветкі артыстам...

Вера Лукашэвіч, Сяргей Шарай (фота)

http://zorkanews.by/


Інтэрнэт-рэсурсы