Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабавая алея
Грабавая алея
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 верасня 2020

У Уздзенскім ліцэі прайшла абласная прафсаюзная акцыя «Прывітанне, першакурснік»

«Правільна абраная прафесія - гэта не проста ўдала ці няўдала прынятае ў юнацтве рашэнне, а нярэдка шчаслівы або разбіты лёс, актыўнае, творчае, радаснае жыццё або пасіўнае, абыякавае існаванне,» - пад гэтымі словамі падпішацца кожны. І калі аднаму не знойдзецца роўных у фінансавых разліках, другі будзе віртуозна кіраваць на палях магутнай тэхнікай.

Вось і навучэнцы ліцэя, якія ўлетку падалі дакументы ў сельскагаспадарчы ліцэй, зрабілі свой выбар - стануць зваршчыкамi, швачкамі, кухарамі, цырульнікамі, якія заўсёды запатрабаваны на рынку працы. І цяпер гэтыя юнакі і дзяўчаты дастойна нясуць званне не толькі першакурснікаў, але і ліцэістаў.

23 верасня ў актавай зале Уздзенскага сельскагаспадарчага ліцэя адбылася абласная прафсаюзная акцыя «Прывітанне, першакурснік», удзел у якой прыняў намеснік старшыні Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Дзмітрый Бачкоў...

...Да ўвагі педагогаў і першакурснікаў быў прадстаўлены фільм, які наглядна прадэманстраваў напрамкі дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за апошнія 5 гадоў.

Не абыйшлося і без прыемных сюрпрызаў. Пяць актыўных сяброў першаснай прафсаюзнай арганізацыі ліцэя былі ўзнагароджаны падзякамі райкама прафсаюза работнікаў АПК. Усе першакурснікі, а гэта больш за 100 чалавек, з рук госця атрымалі прафсаюзныя квіткі.

Вера Лукашэвіч

http://zorkanews.by/

Інтэрнэт-рэсурсы