Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.
Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07
Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57
Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by
Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail: uzdarai@gmail.com
З дабром да кожнага дзіцяці. Такой пазіцыі прытрымліваецца старшыня райвыканкама Сяргей Савіцкі.
Навагоднія святы - выдатны час, каб дарыць доўгачаканыя падарункі, дзяліцца дабрынёй і цеплынёй сэрцаў.
Здароўя, поспехаў у вучобе, удачы. Каб усё задуманае атрымалася, а ў сям'і панавалі дабрабыт, спакой і ўтульнасць. Няхай усе праблемы абыходзяць бокам, - такім было галоўнае пажаданне кіраўніка раёна, калі ён у рамках акцыі «Нашы дзеці» разам са сваім намеснікам Анжелой Федчанка наведаў шматдзетныя сем'і ў вёсках Харамiцкiя і Кухцічы.
У сям'і Анастасіі Сакалоўскай выхоўваецца сямёра дзяцей і бацькі чакаюць восьмага. Візіт старшыні райвыканкама быў для іх непрадбачаным, але такім прыемным - падарункі прыйшліся малышам па душы.
Ганна Аўхімовіч, якая працуе на ферме ў закрытым акцыянерным таварыстве «Агра-Кухцічы», выхоўвае пецярых дзяцей. Малодшай Сафіі - чатыры гадкі, старэйшай Руслане - адзінаццаць.
Руслана з Мікітам ходзяць у школу ў Сямёнавічы, Дзяніс - першакласнік, клас знаходзіцца на базе дзіцячага садка тут, ў Кухцічах, а Максім і Сафія - дашкольнікi, - распавядае мама пра сваiх дзетак.
Кіраўнік раёна пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам, каб спраўдзіліся ўсе іх запаветныя мары і жаданні, упэўнена ісці да пастаўленых мэт. А дзеці парадавалі гасцей навагоднімі вершамі.
Выкарыстала шматдзетная мама і магчымасць папрасіць у старшыні райвыканкама садзейнічання ва ўсталёўцы дадатковага ліхтара на вуліцы.
Наш дом - крайні на вуліцы, па суседстве таксама жывуць работнікі фермы, - паведаміла жанчына. - Раніцай, калі на працу трэба ісці, цёмна вельмі. Ды і для дзяцей бяспечней хадзіць па асветленай вуліцы.
Згодны, бяспека дзяцей - на першым плане, таму паспрабуем дапамагчы вам, - адказаў Сяргей Савіцкі.
...Пасля таго як госці, развітаўшыся, накіраваліся да выхаду, дзеці пачалі распакоўваць падарункі. Гэтыя радасныя хвіліны яны запомняць надоўга, а бацькі - увагу і клопат з боку кіраўніцтва раёна.
Вера Лукашэвіч