Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 студзеня 2021

Што цікавіла жыхароў Дзешчанкі на прыёме Максіма Шэка

Зварот у Камітэт дзяржаўнага кантролю звычайна мае важкія і аргументаваныя прычыны. На такім узроўні, як кажуць, без падставы «плот гарадзіць» не будзеш. А тым больш, калі цябе гатовы выслухаць супрацоўнік, які адказвае за працу ў вызначаным кірунку.

Такі падыход, на нашу думку, спрацаваў падчас працы намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці Максіма Уладзіміравіча Шэка ў Дзешчанскiм сельвыканкаме.

Мяркуючы па актыўнасці грамадзян, пытанні ў гэтым населеным пункце здымаюцца аператыўна, ёсць канструктыўны дыялог мясцовай улады з насельніцтвам. І гэта радуе. Калі ж адзначаюцца злоўжыванні, парушэнні заканадаўства, якія нам даводзіцца разглядаць, то гэтага не схаваеш: сігналы могуць паступаць не толькі падчас прыёмаў і прамых ліній, але і ў рабочым парадку. Калі няма неабходнасці ўмешвацца дзяржкантролю, то гэта толькі плюс у працы кіраўніцтва раёна.

Як падкрэслівае старшыня сельвыканкама Уладзімір Балцянкоў, сельсавет жыццяздольны, праца яго грунтуецца на актыўнай падтрымцы і даверы мясцовых жыхароў. На кантролі трымаюцца і праблемныя пытанні мясцовага маштабу. Разглядам тых пытанняў, што патрабуюць садзейнічання вышэйстаячых органаў, займаюцца іх прадстаўнікі падчас выязных сустрэч. Вось і ў гэтым месяцы на тэрыторыі Дзешчанскага сельсавета прыёмы грамадзян праводзілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л. Ніжэвіч, намеснік старшыні райвыканкама В. Сакалова. Акрэсленыя там праблемы цяпер у стадыі рашэння.

Святлана Міхайлоўская

http://zorkanews.by/

Інтэрнэт-рэсурсы