Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 лютага 2021

Шосты Усебеларускі народны сход пачаў працу ў Мiнску

VI Усебеларускі народны сход, якi праходзіць у Мінску 11-12 лютага пад дэвізам "Адзінства. Развіццё. Незалежнасць", пачаў працу ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сходзе прымае ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы павітаў удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу і падзякаваў мясцовым органам улады за правядзенне напярэдадні форуму дыялогавых пляцовак у розных гарадах, дзе людзі змаглі абмеркаваць існуючыя праблемы і прапанаваць варыянты іх рашэння. "Гэта дало магчымасць выказаць свой пункт гледжання вельмі-вельмі многім людзям", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што ўдзельнікі VI Усебеларускага народнага сходу сёння гаспадары беларускай сталіцы і краіны ў цэлым. "Менш глядзіце ў рознага роду каналы, жывіце сваім жыццём, - заклікаў беларускі лідар. - Нас качалі да гэтага часу, качаюць зараз, асабліва вас (я ўжо звыкся), будуць качаць і потым. Як у народзе кажуць, асабліва не парцеся. Жывіце сваім розумам. Вы - законныя прадстаўнікі народа Беларусі, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што не варта чакаць ад цяперашняга форуму вырашэння глабальных праблем. "Мы іх пазначаем. Мы кажам пра тое, як будзем развівацца ў будучае пяцігоддзе. Можа, атрымаецца зазірнуць і за гарызонты, - адзначыў ён. - Вы гаспадары, калі хочаце выступіць, выказаць сваё слова, выходзьце да мікрафону і кажаце як гаспадары. Вы не парубкі, не павінны ні пад каго падладжвацца. Мы перажываем вельмі складаны момант і павінны быць адчыненыя, сумленныя і прыстойныя перад сабой, сваімі сям'і, сябрамі, каханымі, людзьмі і беларускім народам".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо ў шосты раз у суверэннай гісторыі краіны звяртаюцца наўпрост да народа, каб разам абмеркаваць і прыняць кансалідаванае рашэнне па далейшаму развіццю нашай краіны і грамадства. "Сёння тут сабраліся дэлегаты з усіх куткоў Беларусі, прадстаўнікі самых розных прафесій і сацыяльных груп. За кожным стаяць вашы выбаршчыкі - працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі. Гэта мільёны людзей, якія даверылі вам быць іх голасам у абмеркаванні і прыняцці глабальных рашэнняў у жыцці нашай Беларусі. Рашэнняў, якія, як вы ведаеце, не будуць для нас і для грамадства спантанымі і нечаканымі", - сказаў Прэзідэнт. Ён нагадаў, што падрыхтоўка да правядзення УНС ішла некалькі месяцаў, збіраліся меркаванні людзей, самыя вострыя і надзённыя пытанні, у рэгіёнах актыўна працавалі дыялогавыя пляцоўкі. "Мы нічога не хавалі, нам з вамі ёсць што абмеркаваць сёння", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Падчас сходу дэлегаты абмяркуюць вынікі рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады і асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Галоўная мэта на пяцігодку - забяспечыць сацыяльную стабільнасць у грамадстве і павелічэнне дабрабыту грамадзян дзякуючы якаснаму росту эканомікі, нарошчванню сацыяльнага капіталу, стварэнні камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі. Ключавыя прыярытэты пяцігодкі - шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі 2,7 тыс. чалавек, з іх дэлегатаў - 2,4 тыс. На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, вайскоўцы, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, пенсіянеры. Сярод дэлегатаў сходу таксама кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты мясцовых саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў.

Дэлегацыю Уздзенскага раёна на форуме ўзначаліў старшыня райвыканкама С.К.Савiцкi.

Адкрыццё форуму, даклад кіраўніка дзяржавы і выступленні ўдзельнікаў будуць транслявацца ў прамым эфіры па беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя будзе таксама даступна на сайце VI Усебеларускага народнага сходу і інтэрнэт-пляцоўках вядучых дзяржаўных СМІ.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у працы УНС і 12 лютага.

Тэлеверсію Усебеларускага народнага сходу гледачы змогуць убачыць 14 лютага ў вячэрнім эфіры беларускага тэлебачання.

Па матэрыялах БелТА


Інтэрнэт-рэсурсы