Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 мая 2020

Памяць салдат ВАВ ўшанавалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна

Ушанавалі памяць салдат Вялікай Айчыннай вайны і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна. Гэта «Белая Русь» і арганізацыя ветэранаў, «Беларускі саюз жанчын» і «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», «Беларускі саюз афіцэраў» і ДТСААФ...

Алена Герасімовіч, старшыня РА РГА «Белая Русь»:

9 мая не проста дзень, гэта святы дзень. І важны ён для кожнага з нас. Бо ў любой сям'і вайна пакінула свой след, напоўнены слязамі, стратамі, ранамі... Гэта немагчыма забыць. Наша задача - свята захоўваць тое, што нам падарылі салдаты Вялікай Айчыннай вайны.

Наталля Жук, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын»:

Вайна закранула ўсіх, ад дзяцей да старых. Яна не лічылася з узростам... Але людзі выстаялі, вырвалі, хоць не проста было губляць блізкіх, родных, сяброў, з рук ворага сваю Радзіму, застаючыся ёй вернымі да канца. Дзякуй за ўсё вам, салдаты і нізкі паклон.

Руслан Пожах, старшыня РАС «ДТСААФ»:

Берагчы традыцыі, перадаваць іх з пакалення ў пакалення, на асабістых прыкладах прывіваць моладзі пачуццё патрыятызму - вось наша галоўная задача цяпер. Тады памяць будзе жыць!

Вера Лукашэвіч, Сяргей Шарай (фота)


Інтэрнэт-рэсурсы