Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гасцініца ў г. Узда
Гасцініца ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 студзеня 2021

Ксенія Зуева з Дзешчанскай школы заваявала дыплом III ступені ў конкурсе работ даследчага характару

Адным з любімых школьных прадметаў адзінаццацікласніца Дзешчанскайсярэдняй школы Ксенія Зуева называе біялогію. На пытанне «чаму» адказала сустрэчным: «А ці можа чалавек ведаць адказы на ўсе загадкі прыроды?»

Гэтым школьным прадметам вучаніцу захапіла настаўніца Наталля Мікалаеўна Надтока. Разам з педагогам дзяўчына даследуе незвычайны свет флоры і фауны, разглядаючы яго пад навуковым ракурсам. «Біялогія для мяне не проста прадмет, штодня мне хочацца пазнаваць нешта новае. І гэты прадмет дае мне такую магчымасць», - па-даросламу разважае школьніца.

Удзел у алімпіядах і шматлікіх даследчых конкурсах для Ксеніі - справа звыклая. «Гэта новыя веды і стымул рухацца далей», - сцвярджае яна. Адной з такіх прыступак і стаў для дзешчанскай школьніцы конкурс работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Гэта пасля я даведалася, што на яго было пададзена без малога сто работ. Прыемна, што ў лік лепшых трапіла і мая, - кажа Ксенія і тут жа з усмешкай дадае: - значыць, нездарма займалася з настаўніцай і самастойна штудзіравала дадатковую літаратуру.

Нагадаем, што па выніках гэтых інтэлектуальных экзаменаў Ксенія Зуева была ўзнагароджана дыпломам III ступені ў секцыі «Біялогія».

...Апошні школьны год узяў курс на фініш. Цяпер планы Ксеніі звязаны з падрыхтоўкай да школьных іспытаў, да ЦТ і далейшай яго здачай, каб паступіць туды, дзе яна зможа рэалізаваць свой патэнцыял спаўна. Поспехаў табе, Ксюша!

Вера Лукашэвіч

http://zorkanews.by/

Інтэрнэт-рэсурсы