Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 мая 2020

Кіраўніцтва раёна ўсклала кветкі да помніка Перамогі

Сёння ва ўсёй краіне аддаюць даніну павагі воінам-пераможцам і ахвярам вайны. Наша краіна адзначае святую дату - 75 гадоў як прагрымела доўгачаканае слова «ПЕРАМОГА».

75 гадоў як скончана Вялікая Айчынная вайна. 75 гадоў як мы жывём пад мірным небам, гадуем дзяцей, радуемся ўсмешкам і смеху ўнукаў. 75 гадоў як усе мы беражліва захоўваем памяць аб тых, хто загінуў на палях бітваў, хто цаной уласнага жыцця набліжаў перамогу над ворагам...

Аддаць даніну павагі землякам, якія загінулі ў гады вайны, прыйшло кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Савіцкім. Чырвоныя гваздзікі ляглі ля падножжа помніка... Словы «Дзякуй за Перамогу!»... І традыцыйная  хвіліна маўчання...

Мы памятаем! Мы ганарымся! Мы цэнім!

Вера Лукашэвіч, Сяргей Шарай (фота)


Інтэрнэт-рэсурсы