Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разліў Нёмана
Разліў Нёмана
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 студзеня 2021

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы Уздзенскага райвыканкама правялі сустрэчы ў працоўных калектывах і сярод насельніцтва Уздзенскага раёна. Галоўная тэма - «Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады»

У Рэспубліцы Беларусь 11-12 лютага 2021 года адбудзецца адно з найважнейшых палітычных мерапрыемстваў - шосты Усебеларускі народны сход, якi адзначыць сабой заканчэнне папярэдняга пяцігадовага перыяду развіцця краіны і пачатак новага этапу ў жыцці дзяржавы і грамадства.

Правядзенне сходу з'яўляецца рэалізацыяй замацаванага ў артыкуле 37 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права грамадзян «удзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў».

Усяго ў працы форуму возьме ўдзел 2,7 тыс. чалавек, якія прадстаўляюць усе рэгіёны Беларусі.

У ходзе нарады па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу 28 снежня 2020 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка заявіў, што сёння, як і ў перыяд правядзення першага Усебеларускага народнага сходу ў 1996 годзе, далёка не просты час для краіны, якая падвяргаецца моцнаму знешняму націску. Аднак гэта не стане перашкодай для падвядзення вынікаў чарговага пяцігадовага этапу развіцця Беларусі і, як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, шчырай размовы пра тое, чаго дасягнулі, што не атрымалася і па якіх прычынах.

Удзельнікам форуму трэба будзе разгледзець Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады, ацаніць тыя механізмы, з дапамогай якіх прапануецца забяспечыць эканамічны рост і захаваць мадэль сацыяльнай дзяржавы ў найскладаных знешніх умовах. Адметнай рысай народнага сходу 2021 года будзе з'яўляцца абмеркаванне не толькі пытанняў сацыяльна-эканамічнага, але і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі.

А. Р. Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўсе ідэі, якія будуць агучаны на маючым адбыцца Усебеларускім народным сходзе, абавязаны служыць адной мэце - забеспячэнню дабрабыту беларусаў.

Нашы бачанне і прапановы ўдзельнікаў сходу павінны быць канкрэтнымі і адлюстроўваць рэальныя праблемы і спадзяванні людзей. Нам не патрэбны адарваныя ад жыцця тэорыі. Патрэбен адказ на існуючыя запыты грамадства. Пры гэтым варта вывучыць самы шырокі спектр меркаванняў нашых грамадзян, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Гэтыя меркаванні акумуляваліся на працягу некалькіх месяцаў на дыялогавых пляцоўках, якія ажыццяўлялі сваю працу па ўсёй краіне. Вынікі праведзенага грамадскага дыялогу, а таксама карпатлівай працы прызнаных спецыялістаў у сферы народнай гаспадаркі знайшлі сваё адлюстраванне ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, праект якой будзе абмяркоўвацца дэлегатамі на Усебеларускім народным сходзе.

Інтэрнэт-рэсурсы