Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабавая алея
Грабавая алея
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 студзеня 2021

Барыс Свірыдовіч сустрэўся з уздзенскімі гімназістамі ў рамках праекта «ШАГ»

У рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Барыс Свірыдовіч наведаў Уздзенскую раённую гімназію. У ходзе візіту ганаровы госць пабываў у раённым міні-цэнтры бяспекі, сустрэўся з маленькімі і вялікімі гімназістамі, а таксама з актывістамі КЮВП «Квартал 112».

«Бяспека - гэта адсутнасць пагрозы жыццю і здароўю людзей, а таксама навакольнаму асяроддзю, флоры і фауне» - такой стала тэма адукацыйнага праекту «ШАГ» у гімназіі. Навучэнцы 9-11 класаў актыўна абмяркоўвалі актуальныя пытанні з дарослымі: намеснікам начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Барысам Свірыдовічам, начальнікам Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрыем Цітко, начальнікам упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта Аленай Iаргачовай, дырэктарам ДУА «Уздзенская раённая гімназія» Галінай Казлоўскай.

Пасля разгляду «рэйтынгавых» тэм бяспекі інтэрактыўная гутарка прыняла службовы і асабісты характар: гімназісты максімальна выкарыстоўвалі магчымасці сустрэчы з прадстаўніком Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Хлопцы задавалі госцю пытанні аб ведамстве ў цэлым і непасрэдна яго кар'еры, жыццёвых прыярытэтах і хобі, важных дасягненнях. Распавёў ганаровы госць і пра свой шлях у МНС, і аб навучальных установах Беларусі, дзе «рыхтуюць» з юнакоў і дзяўчат ратавальнікаў.

- Адным з галоўных прыярытэтаў жыцця кожнага чалавека павінна быць бяспека, - адзначыў Барыс Уладзіміравіч, дзякуючы калектыву і навучэнцам гімназіі за цёплы прыём і канструктыўную гутарку. - У любым узросце і пры выбары любой прафесіі. Жадаю вам, каб ваш цэнтр бяспекі, у якім я сёння пабываў, максімальна дапамагаў дзеткам выпрацаваць неабходныя навыкі для правільных паводзін да і падчас надзвычайнай сітуацыі - гэта вельмі важна. А старшакласнікам хачу пажадаць заставацца такімі ж актыўнымі і дапытлівымі грамадзянамі, вызначыцца з пакліканнем і стаць годнымі дарослымі людзьмі, якія аднойчы зменяць нас. Каму, як не вам, працягваць лепшыя традыцыі ратавальнікаў, лекараў, аграрыяў? Верым у вас, моладзь!

Уздзенскі РАНС


Інтэрнэт-рэсурсы