Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 студзеня 2021

Абласная дыялогавая пляцоўка прайшла ў Чэрвені

У яе рабоце прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта па Мінскай вобласці   Ігар Яўсееў, намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч, старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў. Мадэратарам сустрэчы выступіў   Вадзім Гігін, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Падчас дыялогу удзельнікаў, сярод якіх была дэлегацыя і Уздзенскага раёна, прагучалі самыя розныя прапановы. Абмяркоўваліся пытанні забеспячэння маладых спецыялістаў жыллём, іх замацоўваемасць на месцах праз зацікаўленасць магчымасцю кар'ернага росту, у таксама пытанні раз'яднання ўпраўленняў па адукацыі і спорту і турызму. Была вылучана прапанова правесці падобныя дыялогавыя пляцоўкі ў рэгіёнах з удзелам моладзі. Асаблівую ўвагу звярнулі на дыстанцыйную адукацыю і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Асобны блок у абмеркаванні быў прысвечаны сферы аховы здароўя. Казалі аб працы лекара агульнай практыкі на прызыўным пункце, прапаноўвалі вярнуць магчымасць паступаць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы медыцынскага профілю з 9 класа, падымаліся пытанні дэмаграфіі.

Падчас працы дыялогавай пляцоўкі была звернута ўвага на пашырэнне магчымасцяў выкарыстання сямейнага капіталу і аказанне падтрымкі шматдзетным сем'ям. Закранулі тэмы развіцця сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці патрэбнасці/непатрэбнасці медыяхолдынгаў для беларускіх СМІ.

«Падтрымцы шматдзетных сем'яў, развіццю медыцыны і адукацыі, праблемам будаўніцтва жылля ў рэгіёне падчас абмеркавання надалі больш за ўсё ўвагі. Усё, што пачулі, будзем прапрацоўваць і выносіць на разгляд», - адзначыў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, падводзячы вынікі сустрэчы.

Найбольш актуальныя пытанні, якія прапрацавалі ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі, будуць разгледжаны на VI Усебеларускім народным сходзе.

<

Інтэрнэт-рэсурсы