Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабавая алея
Грабавая алея
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 студзеня 2021

Аб сацыяльных гарантыях, эпідсітуацыі, абароне правоў працоўных казалі прафсаюзныя актывісты раёна

Абарона правоў працоўных, сацыяльныя гарантыі, мірнае і спакойнае жыццё на беларускай зямлі, эпідэмічная сітуацыя і дапамога ў барацьбе з каранавiрусам, захаванне дасягнутага нашай краінай за апошнія дзесяцігоддзі - гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваліся на II пленуме савета Уздзенскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў.

У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі і старшыня Уздзенскага райвыканкама Сяргей Савіцкі.

Гаворка ішла аб прыярытэтных кірунках дзейнасці па абароне сацыяльна-эканамічныя правоў і інтарэсаў працуючых. Закранулі таксама пытанні рэалізацыі ў калектыўных дагаворах палажэнняў артыкула 365 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, аказання дапамогі на фоне пандэміі, спыніліся на дзеючых зніжках пры набыцці санаторна-курортных пуцёвак у санаторыі «Белпрафсаюзкурорта» для членаў прафсаюзаў і іх дзяцей.

Прафсаюзныя актывісты абмеркавалі вынікі працы за мінулы перыяд, вызначылі задачы на перспектыву, падрабязна спыніліся на сённяшняй сітуацыі ў рэгіёне. Падымаліся таксама пытанні аховы працы, стварэння новых першасных прафсаюзных арганізацый і ўдасканалення інфармацыйнай працы.

Старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі ў сваім выступленні закрануў шэраг пытанняў: ад працоўнага заканадаўства да абароны сацыяльна-эканамічных правоў людзей.

Са словамі падзякі да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Савіцкі, адзначыўшы ролю прафсаюзных лідэраў у калектывах.

Прафсаюзны лідэр у калектыве - гэта чалавек, прызначаны не на дзень і не на два, - сведчыў Сяргей Канстанцінавіч. - Я разумею, што ў пяршоўках прайшлі перавыбары сваіх лідэраў: кагосці праводзілі на заслужаны адпачынак, хтосці пайшоў у дэкрэт. Аднак і на гэтай грамадскай працы не павінна быць фармальнасці, так як за прафсаюзнымі лідэрамі, як і кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, - людзі, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт і дасягаюцца вызначаныя вышыні.

Кіраўнік раёна выказаў свае пажаданні па працы, звязанай з заахвочваннямі працуючых.

Яшчэ адна катэгорыя людзей, хто патэнцыйна можа з'яўляцца членамі прафсаюза і, адпаведна, карыстацца прапісанымі ў калектыўных дагаворах ільготамі і стымуламі, - тыя, хто працуе па грамадзянска-прававых дагаворах. А такія ў раёне ёсць, - адзначыў Сяргей Савіцкі. - Давайце разам прапрацуем гэтае пытанне і паглядзім, што ў выніку атрымаецца.

Працаваць у адной звязцы, пры неабходнасці вырашаць усе праблемныя пытанні сумеснымі намаганнямі заклікала прысутных і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аксана Салавей.

Вера Лукашэвіч

http://zorkanews.by/


Інтэрнэт-рэсурсы