Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г.Узда, вул. Савецкая, 22.
Рэжым працы: 8.30 – 17.30, абед 13.00 – 14.00
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Тэлефон прыёмнай (тэлефон гарачай лініі): (8-01718) 65-5-07
Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57
Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "Адно акно": 142
Дыплом пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва дырэктару цэнтра Таццяне Дубовік уручыў старшыня праўлення акцыянернага таварыства Віктар Ананіч. Калектыў таксама стаў уладальнікам граматы банкаўска-фінансавага прафсаюза за высокі ўзровень прафесійнага майстэрства і добрыя паказчыкі ў рабоце. Фотапартрэт дырэктара Уздзенскай установы будзе змешчаны на рэспубліканскай дошцы гонару Беларусбанка.
На агульным сходзе цэнтра была ўручана падзяка начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення вядучаму спецыялісту па продажы рознічных банкаўскіх прадуктаў Алене Якімовіч. Ганаровымі граматамі адзначана работа загадчыка сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Ірыны Пякарскай і спецыяліста па арганізацыі рознічных банкаўскіх паслуг Алены Коржаль.
Па выніках працы ў 2019 годзе калектыў пракуратуры Уздзенскага раёна прызнаны лепшым у сваёй катэгорыі і ўзнагароджаны памятным вымпелам
Калегія па выніках працы пракуратуры вобласці за 2019 год праходзіла пад старшынствам пракурора Мінскай вобласці Сяргея Хмарука. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лашын. На калегіі былі названыя лепшыя раённыя калектывы ў чатырох катэгорыях па выніках працы за мінулы год. Сярод іх калектыў пракуратуры Уздзенскага раёна.
У чацвер у спартыўнай зале раённай гімназіі адбылася апошняя сустрэча ў рамках валейбольнага турніру.
За званне лепшай каманды змагаліся "Дзешчанка" і РАУС. Першая атрымала валявую перамогу і статус «лепшых». Пасля гульні адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне. Па выніках турніра месцы размеркаваліся наступным чынам: сярод арганізацый, прадпрыемстваў раёна 1 месца заняла каманда Уздзенскага РАУС, 2 –Уздзенскі РАНС, 3 месца – ААТ “Наднёман”; сярод аматараў 1 месца ў каманды “Дзешчанка”, 2 – “Узда”, 3 – “Возера”. Узнагароды пераможцам уручыў намеснік старшыні Уздзенскага райвыканкама Мікалай Рацкевіч.