Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.
Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07
Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57
Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by
Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail: uzdarai@gmail.com
7 кастрычніка, Узда /Уласн. інф./. Такі падарунак гораду зрабіла творчая каманда нераўнадушных людзей, якія адгукнуліся і падтрымалі ідэю старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Рамантычную каваную лаўку з велізарным сэрцам устанавілі каля ЗАГСа, што даволі сімвалічна: адсюль у самастойны палёт па дарозе жыцця адпраўляюцца закаханыя сэрцы, саюз якіх замацаваны заручальнымі пярсцёнкамі.
Ва ўстаноўцы лаўкі прымалі ўдзел заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева і заслужаны дзеяч культуры БССР, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок.
– Зроблена канструкцыя за сродкі спонсараў, у ролі якіх выступілі прадпрыемствы раёна “АйВекаБуд”, “Піндрэў”, “ТрансВанс”, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, – паведаміла прафсаюзны лідар раёна Наталля Кананенка.
Як сказала ў час устаноўкі лаўкі Ірына Дарафеева, хочацца спадзяюцца, што калі закаханыя пасядзяць, абняўшыся на такой прыгожай лаўцы, то ў сямейным жыцці ў іх усё будзе толькі на выдатна. Без сумнення, так і павінна быць.