Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.
Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07
Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57
Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by
Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail: uzdarai@gmail.com
Хатлянскi сельскі Савет з адміністрацыйным цэнтрам аг.Хатляны размешчаны ва ўсходняй частцы Уздзенскага раёна. Землі сельсавета мяжуюць з землямі Слуцкага, Пухавіцкага раёнаў. Адлегласць ад сельсавета да раённага цэнтра – 27 км.
Плошча сельсавета |
132 кв.км |
|
Населеных пунктаў |
37 |
Асабістых падсобных гаспадарак |
775 |
|||
Сельгасугоддзі |
502 га |
|
Насельніцтва сельсавета |
1860 чалавек
|
Ворныя землі |
468 га |
|
||
Лугавыя зямлі |
- |
|
Маладзей працаздольнага ўзросту |
287 чал. -15% |
Шматгадовыя насаджэнні |
34 га |
|
Працаздольнае насельніцтва |
1075 чал. -58% |
|
|
|
Старэй працаздольнага ўзросту |
498 чал. –27% |
Больш за 90% пражываючых у сельскім Савеце - беларусы. Таксама пражываюць рускія, азербайджанцы, армяне і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.
Найбольш буйным населеным пунктам з'яўляецца аграгарадок Хатляны - 1056 чалавек.
На тэрыторыі сельсавета размешчаны два сельскагаспадарчых прадпрыемствы: СУП «Хатляны-Агра» (аг.Хатляны), СУП «Агракомплекс «Белая Русь».
Насельніцтва сельсавета абслугоўваюць 1 магазін змешанага тыпу Дзяржынскага райпо, 6 магазінаў прыватныя.
Бытавое абслугоўванне насельніцтву аказваюць 2 комплексна-прыёмных пункта (аг. Хатляны, в.Талкачэвічы-1).
На тэрыторыі сельсавета размешчаны: сярэдняя дзяржаўная агульнаадукацыйная школа аг. Хатляны (148 вучняў) і дзіцячы сад - аг. Хатляны (74 выхаванца).
Паштовае абслугоўванне ажыццяўляецца аддзяленнямі в.Талкачэвічы-1 і аг. Хатляны.
Медыцынскую дапамогу насельніцтву аказваюць Хатлянская ўрачэбная амбулаторыя, 2 фельчарска-акушэрскія пункты (в. Любяча і в. Талкачэвічы-1).
Сацыяльнымі работнікамі абслугоўваецца 72 чалавекі. Функцыянуе дом сацыяльных паслуг, які размешчаны ў населеным пункце сельсавета - в. Чырвоны Клін.
За 2019 год на тэрыторыі сельсавета зарэгістраваны 31 актавы запіс пра смерць (у 2018 г.-16), нараджэнняў - 18 (у 2018 г.- 18), шлюбаў - 6 (у 2018 г.- 4).
Сферу культуры Хатлянскага сельсавета прадстаўляюць 2 ўстановы: Хатлянскi Дом культуры і сельская бібліятэка ў аг. Хатляны.