Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабавая алея
Грабавая алея

Азёрскі сельскі Савет

Сацыяльна-эканамічны пашпарт Азёрскага сельскага Cовета

(на 01.01.2020 г.)

Азёрскі сельскі Савет (далей - сельсавет) размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Уздзенскага раёна. Землі сельсавета мяжуюць з землямі Мінскага, Дзяржынскага, Пухавіцкага раёнаў.

Тэрыторыя сельсавета - 4.721,44 га, працягласць межаў - 38,6 км. Насельніцтву для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў выдзелена 1276 участкаў агульнай плошчай 258 га, а для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі прадастаўлены 291 ўчастак агульнай плошчай 204 га. Для выпасу жывёлы і касьбы адведзена 58 га. Землі агульнага карыстання складаюць 96 га.

На тэрыторыі сельсавета размешчана 15 населеных пунктаў, у якіх пражывае 2672 пастаянна зарэгістраваных жыхароў. Найбольш буйнымі населенымі пунктамі з'яўляюцца: в. Каралёў - 1123 чал.
і аг. Возера - 1086 чал.

Працаздольнае насельніцтва сельсавета складае 1572 чал. - 59,0%, маладзей працаздольнага ўзросту - 442 чал. - 16,5%, старэйшых за працаздольны ўзрост - 658 чал. - 25,0%.

Асноўная колькасць грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі - беларусы. Таксама пражываюць грамадзяне Расійскай Федэрацыі - 1,8%, Малдовы - 0, 2%, Украіны - 0,6%, Узбекістана - 0,1% і прадстаўнікі іншых краін і нацыянальнасцяў.

У аграгарадку Возера размешчаны адміністрацыйны будынак сельсавета. Аграгарадок Возера сваю назву атрымаў дзякуючы прыроднаму возеру, якое знаходзіцца ў цэнтры населенага пункта. Плошча возера складае 19 га.

У аграгарадку Возера знаходзіцца помнік архітэктуры 19 стагоддзя: Свята-Петра-Паўлаўская царква, пабудаваная ў 1840 годзе з цэглы і дрэва на сродкі графа Чапскага. Царква дзеючая.

У 2010 годзе усталяваны новы помнік на месцы вайсковага пахавання ў аграгарадку Возера, таксама маецца помнік загінулым землякам.

Сельская гаспадарка

На тэрыторыі сельсавета размешчана сельгаспрадпрыемства УП «Эксперыментальная база імя Катоўскага».

Ажыццяўляюць дзейнасць 6 фермерскіх гаспадарак, за якімі лічыцца 148,7 га зямлі.

Гандаль

Насельніцтва сельсавета абслугоўваюць 10 крам. У аг. Возера працуюць 3 прыватныя крамы па продажы прадуктовых тавараў і тавараў гаспадарчага прызначэння, адзін прыватны магазін «Азяранка» па гандлі прамысловымі таварамі і таварамі гаспадарчага прызначэння, 2 крамы патрыманых рэчаў.

У в. Маркаўцы адкрыта прыватная крама па продажы харчовых тавараў і тавараў гаспадарчага прызначэння ў будынку былой крамы райпо. У в. Каралёў маюцца тры прыватныя крамы па продажы харчовых тавараў і тавараў гаспадарчага прызначэння. Функцыянуе караоке-бар. Працуе прыватная крама па гандлі будаўнічымі матэрыяламі ПГУП «МасцерОКгандль».

У в. Басманаўка адкрыты і працуе прыватны харчовы магазін і бар. На трасе Мiнск-Мікашэвічы працуе прыватнае кафэ і крама «Садовы цэнтр». Усе населеныя пункты, у якіх няма крам, 2 разы на тыдзень абслугоўваюцца аўталаўкай.

Прадпрыемствы

На тэрыторыі сельсавета размешчаны наступныя прадпрыемствы: ПГУП «КвалiцетЛайн», ТАА «Дiлiнс-М», СТАА «Росаграсэрвіс», ТАА «НВП Лiмен», ПВГУП «Рэліз-Транс», ТАА «Белкарпластык», ПГУП «Арткласік», ТАА «Акцэпт-Пласт», ТАА «Еўрамэбля», ТАА «ФармаМаркет, ААТ «Руцiлус».

Бытавое абслугоўванне

У аг. Возера працуе комплексна-прыёмны пункт Уздзенскага КБО.

Ахова здароўя

Медыцынскую дапамогу насельніцтву аказваюць Азёрская амбулаторыя, размешчаная ў аг. Возера і фельчарска-акушэрскі пункт, размешчаны ў в. Каралёў

У 2019 года ў сельскім Савеце зарэгістравана 17 нараджэнняў дзяцей (2018 - 16).

У 2019 годзе зарэгістравана 18 смерцяў жыхароў сельсавета (2018 - 20)

Адукацыя

На тэрыторыі сельсавета працуюць ДУА «Азёрская сярэдняя школа»
(133 вучнi), ДУА «Каралёўскі КПК дзіцячы сад-пачатковая школа» (47 навучэнцаў і выхоўваецца 51 дзіця дашкольнага ўзросту), ГУДО «Азёрскі дзіцячы сад» (наведвае 71 дзіця).

Сацыяльная абарона насельніцтва

На тэрыторыі пражываюць наступныя катэгорыі насельніцтва:

- 3 вязнi фашысцкіх канцлагераў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання;

- 1 ўдзельнік працоўнага фронту;

- 6 воінаў-інтэрнацыяналістаў;

- 23 адзінокіх грамадзян пажылога ўзросту;

- 225 самотна пражываючых пажылых грамадзян;

- 34 шматдзетныя сем'і;

- 9 адзінокіх маці;

- 3 сям'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;

- 84 інваліда 1-ай і 2-ой групы;

- 6 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў;

- 8 удзельнікаў ліквідацыі аварыі на ЧАЭС;

- 1 дзіця выхоўваецца ў апякунскай сям'і.

Культура

Сферу культуры Азёрскага сельсавета прадстаўляюць 4 ўстановы: Азёрскі сельскі Дом культуры, Каралеўскі сельскі Дом культуры, дзве сельскія бібліятэкі ў аг. Возера і в. Каралёў.

Ганаровае званне «Народны» маюць ансамбль народнай песні «Праснiца» (Каралёўскі СДК).

Фізічная культура. Спорт і турызм

ДУА «Азёрскі сярэдняя школа» абсталявана спартыўнай залай і на тэрыторыі маецца стадыён.

У аг. Возера і в. Каралёў зарэгістраваны і дзейнічаюць аграсядзібы.

Ідэалагічная праца

На тэрыторыі сельсавета функцыянуюць дзве інфармацыйна-прапагандысцкія групы, адна з іх працуе ва УП «Эксперыментальная база імя Катоўскага».

У 2019 годзе праведзены 61 сход грамадзян, на якіх паступіла 72 звароты, якія былі вырашаны на месцы.

У 2019 года ў сельвыканкам паступіла 7 (у 2018 годзе - 18) пісьмовых зваротаў, на вусны прыём звярнулася 15 (у 2018 годзе - 12) чалавек.

Праведзены 61 выязны прыём грамадзян. Прынята 72 чалавека.

Палітычныя партыі. Грамадскія аб'яднанні

На тэрыторыі сельсавета самым шматлікім грамадскім аб'яднаннем з'яўляюцца прафсаюзы. Жыхары сельсавета з'яўляюцца членамі арганізацый ГА «БРСМ» (вучні школ і маладыя работнікі арганізацый і прадпрыемстваў), ГА «Беларускі саюз жанчын», першасная арганізацыя РГА «Белая Русь».

Рэлігійныя арганізацыі

На тэрыторыі сельсавета дзейнічае суполка беларускай праваслаўнай царквы, 1 абшчына хрысціян веры евангельскай (дзейнасць прыпынена). Асноўная маса прыхаджан - праваслаўныя і каталікі. Канфліктных сітуацый і праблем паміж рэлігійнымі суполкамі розных канцэсій i веравызнання не ўзнікала. Грамадска-палітычнае становішча на тэрыторыі сельсавета стабільнае.

Значныя праблемы

Найбольш характэрныя звароты грамадзян, ўздымаемыя насельніцтвам праблемы:

па в. Каралёў:

- заканчэнне добраўпарадкавання тэрыторыі РЫЗ-60;

- рамонт ачышчальных збудаванняў;

- адкрыццё урачэбнай амбулаторыі;

- паляпшэнне графіка работы аддзялення АСБ «Беларусбанк»;

- уладкаванне рэгуляванага пераходу каля в. Каралёў на трасе Мiнск-Мікашэвічы;

- арганізацыя працы паштовага аддзялення сувязі;

- рамонт вулічна-дарожнай сеткі;

- абсталяванне кантэйнерных пляцовак.

па аг. Возера :

- адсутнасць каналізацыйных сетак;

-добраўпарадкаванне тэрыторыі РЫЗ-160, РЫЗ-96;

- частковая замена водаправодных сетак;

- падлучэнне да новай сеткі водазабеспячэння па вул. Першамайскай, вул. Садовай (будаўніцтва калодзежаў);

- рамонт будынка Дома культуры ў аг. Возера;

- устаноўка банкамата ў аг. Возера;

- рамонт вулічна-дарожнай сеткі, абсталяванне дадатковых кантэйнерных пляцовак.

па іншых населеных пунктах сельсавета:

- цэнтралізаванае водазабеспячэнне в. Басманаўка;

- рамонт вулічна-дарожнай сеткі;

- абсталяванне кантэйнерных пляцовак;

- рух грамадскага транспарту.

Інтэрнэт-рэсурсы