Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г.Узда, вул. Савецкая, 22.
Рэжым працы: 8.30 – 17.30, абед 13.00 – 14.00
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Тэлефон прыёмнай (тэлефон гарачай лініі): (8-01718) 65-5-07
Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57
Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "Адно акно": 142

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Актуальная інфармацыя
14 снежня 2022

Бяспечны Новы год - разам з ратавальнікамі!

Новы год - адно з самых любімых свят дзяцей і многіх дарослых. Але нават у час свят не варта забываць аб бяспецы! Традыцыйна пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі і электрагірляндамі.

12 снежня з мэтай папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў, на вадаёмах, у галалёд, у перыяд зімовых свят стартавала рэспубліканская акцыя МНС «Бяспечны Новы год!», якая завершыцца 30 снежня.

Мерапрыемствы ў рамках акцыі будуць праходзіць у крэатыўнай форме. Работнікі МНС правядуць прафілактычныя мерапрыемствы з грамадзянамі пажылога ўзросту, наведаюць установы адукацыі і сем'і, якія выхоўваюць дзяцей, месцы продажу бенгальскіх агнёў і хлапушак, месцы з масавым знаходжаннем людзей і адкрыты гарадскі каток. Падчас акцыі ратавальнікі раскажуць аб правілах выкарыстання піратэхнікі і электрычных гірлянд, упрыгожванні навагодніх штучных і «жывых» дрэў, правілах паводзін на зімовых вадаёмах. Ні адзін удзельнік мерапрыемстваў не застанецца без тэматычных падарункаў!

Паважаныя дарослыя, не дазваляйце дзецям нават дакранацца да піратэхнічных вырабаў. Набывайце піратэхнічныя вырабы толькі ў спецыялізаваных крамах, патрабуйце ў прадаўцоў сертыфікаты, зважайце на цэласнасць завадскога пакавання. Абавязкова чытайце інструкцыі, паўтарайце дзеянні, якія ў іх апісаны. Памятайце: у грамадскіх месцах, на балконах і ў памяшканнях, пры моцным ветры карыстацца піратэхнікай забаронена. Выбірайце месцы, аддаленыя ад будынкаў, ліній электраперадач, дрэў, падчас запуску піратэхнікі сачыце за тым, каб людзі знаходзіліся на бяспечнай адлегласці (20-30 метраў).

Не кідайце піратэхніку ў людзей ці жывёл, ні ў якім разе не выкарыстоўвайце вырабы, тэрмін прыдатнасці якіх скончыўся. Феерверкі, не прызначаныя для запуску ў памяшканнях, вялікія свечкі і рознакаляровыя агні выкарыстоўвайце толькі на вуліцы. Не насіце піратэхніку ў кішэнях: вырабы могуць выбухаць ад трэння ці нагрэву. Калі выраб, ад якога вы адышлі пасля запальвання, па ўсіх правілах, на 15 метраў, не спрацаваў, ні ў якім разе не набліжайцеся да яго на працягу наступных 15-20 хвілін! Не спрабуйце ў другі раз выкарыстоўваць феерверк: пасля 15 хвілін яго неабходна заліць вадой на некалькі гадзін, а пасля - утылізаваць.

Пры куплі электрагірлянд патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці, ніколі не пакідайце ўключаную ў сетку гірлянду (на акне ці на навагоднім дрэве) без нагляду. Навагодняе дрэва (штучную і «жывую» елку, хвою) трэба паставіць у куце, абавязкова - на трывалую падстаўку, каб пазбегнуць яго перакульвання, і ў месцы, аддаленым ад ацяпляльных прыбораў. Запаленых свечак побач з елкай быць не павінна, як і бенгальскіх агнёў. Пазбягайце і ўпрыгожвання навагодніх дрэў ватай, папяровымі цацкамі і сняжынкамі: яны хутка і лёгка загарацца.

Пры выкананні правіл бяспекі вашы зімовыя святы пройдуць бяспечна!

Інтэрнэт-рэсурсы