Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г.Узда, вул. Савецкая, 22.
Рэжым працы: 8.30 – 17.30, абед 13.00 – 14.00
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Тэлефон прыёмнай (тэлефон гарачай лініі): (8-01718) 65-5-07
Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57
Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "Адно акно": 142
Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці ажыццяўляе адбор кандыдатаў для паступлення ў 2023 годзе на следча-экспертны факультэт установы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» з мэтай навучання ў інтарэсах Следчага камітэта.
Навучанне ажыццяўляецца ў вочнай форме па спецыяльнасці «Правазнаўства» са спецыялізацыяй «Судова-пракурорска-следчая дзейнасць». У ходзе навучання ажыццяўляецца поўнае дзяржаўнае забеспячэнне (выплата штомесячнага грашовага забеспячэння, бясплатнае пражыванне, забеспячэнне харчаваннем і форменным абмундзіраваннем).
Тэрмін навучання складае 4 гады. Пасля заканчэння навучання выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя «Юрыст».
У якасці кандыдатаў для паступлення разглядаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім у годзе паступленні спаўняцца (ці ўжо споўнілася) 17 гадоў (але не старэйшыя за 25 гадоў), якія атрымліваюць (атрымалі) да моманту паступлення агульную сярэднюю (прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй) альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю, прыдатныя па стане здароўя да ваеннай службы.
Абітурыенты, якія прайшлі па конкурсе, залічваюцца ў Акадэмію МУС у якасці курсантаў.
Па заканчэнні Акадэміі МУС выпускнікі пераводзяцца
для далейшага праходжання службы ў Следчы камітэт.
Каб стаць курсантам следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС і ў далейшым праходзіць службу ў падраздзяленнях Следчага камітэта неабходнада 1 красавіка 2023 года звярнуцца ў тэрытарыяльны аддзел Следчага камітэта па месцы жыхарства для праходжання сумоўя, атрымання даведкі-рэкамендацыі на паступленне і падрабязных тлумачэнняў аб парадку неабходных дзеянняў.
Дадатковая інфармацыя аб паступленні змяшчаецца на сайце Акадэміі МУС ва ўкладцы «Парадак прыёму ва ўстанову адукацыі «Акадэмія МУС» на 2023 год для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені».Пры неабходнасціцікавячыя пытанні можна ўдакладніць па наступных тэлефонах:
8 (017) 18 66 1 68 |
інспектар па дакументацыйным забеспячэнні Уздзенскага раённага аддзела Следчага камітэта Барбарчык Наталля Іванаўна |
8 (017) 18 66 1 13 |
начальнік Уздзенскага раённага аддзела Следчага камітэта Зубкевіч Сяргей Станіслававіч |
8 (017) 343 37 32 |
- галоўны інспектар упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Рэкіш Арцём Андрэевіч |
8 (017) 243 64 75 |
- начальнік упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Сярчэня Дзмітрый Іванавіч |