Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Узденский районный исполнительный комитет
Главная / Молодёжь Узденщины / Интересные дела и новости
26 октября 2014

Раённы злёт маладых спецыялістаў

Раённы злёт маладых спецыялістаў, якія  прыбылі сёлета па размеркаванні ва ўстановы, арганізацыі і на прадпрыемствы Уздзеншчыны, адбыўся  22 кастрычніка 2014 года ў зале пасяджэнняў райвыканкама. Працоўная сям’я раёна папоўнілася на 100 спецыялістаў розных галін гаспадаркі.

На сустрэчы з кіраўніцтвам раёна моладзь прывітаў старшыня Уздзенскага райвыканкама Вячаслаў Пахольчык. Ён падзякаваў маладым спецыялістам, якія ўнеслі значны ўклад ў агульны хлебны каравай раёна і вобласці падчас уборачнай кампаніі.

Пра крэдытаванне, на якое могуць разлічваць маладыя спецыялісты, якія трапілі па размеркаванні далёка ад бацькоўскага прытулку, разказала супрацоўніца Беларусбанка ў горадзе Узда Алена Кучук. Аб пачатку сваёй прафесійнай дзейнасці расказала малады педагог Таццяна Сабалеўская.


Тое, што сустрэчы  з маладымі спецыялістамі сталі традыцыйнымі,  адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч.

Пасля афіцыйнай часткі маладыя людзі мелі магчымасць больш цесна пазнаёміцца ў нефармальнай абстаноўцы, абмяняцца думкамі, адпачыць у рэстаране “Нёман”, дзе для іх быў арганізаваны фуршэт і святочны канцэрт.

Падчас музычна-забаўляльнай праграмы, якую падрыхтавалі артысты раённага цэнтра культуры: Аляксандр Каханы, Алена Кізіно, Антаніна Каханая, Караліна Прыёмка, Дзмітрый Буднік, юнакі і дзяўчаты прымалі ўдзел у конкурсах. Прыемным бонусам для самых актыўных удзельнікаў віктарын сталі падарункі і агульны фотаздымак, які атрымаў кожны ўдзельнік злёту.

Чырвоная зорка// Дар’я ЗЯНЬКОВІЧ

 

К списку новостей