Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 сакавіка 2020

У штатным рэжыме працуюць установы адукацыі раёна

Вясновыя канікулы ў школах пераносіць не будуць. Не маюць намер ўводзіць у школах і каранцін. Усе ўстановы адукацыі нашага раёна працуюць у штатным рэжыме. Гэта пацвердзіла і намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Вольга Кароль.

Прымаюцца ўсе прафілактычныя меры, прадугледжаныя інструкцыяй па абароне дзяцей і падтрыманні бяспечнага функцыянавання школ — - адзначае Вольга Аляксандраўна. - Ва ўсе ўстановы адукацыі былі разасланыя памяткі па мерах прафілактыкі рэспіраторных захворванняў. Гэтая інфармацыя размешчана і на школьных сайтах для інфармавання бацькоў. Настаўнікамі праведзены таксама тлумачальныя размовы з дзецьмі на класных гадзінах.

Разам з тым выкананне асноўных прынцыпаў дапаможа забяспечыць абарону ад распаўсюджвання віруса сярод вучняў, настаўнікаў і персаналу ў школе.

Школы ў неабходнай колькасці забяспечаны сродкамі для рэгулярнага мыцця рук вадой з мылам, ёсць і антысептыкі для апрацоўкі рук — паведаміла Вольга Аляксандраўна. - Акрамя таго, праводзіцца штодзённая дэзінфекцыя і ачыстка паверхняў, вільготная ўборка пасля перапынкаў з апрацоўкай дзвярных ручак, парэнчаў на лесвіцах. Рэгулярна праветрываюцца кабінеты. Аб неабходнасці выконваць гігіену і санітарыю нагадваюць таксама памяткі, буклеты, інфармацыйныя лісты на стэндах.

Што тычыцца масавых мерапрыемстваў, яны не праводзяцца. А вось заняткі ў гуртках па інтарэсах дзеці наведваюць з задавальненнем, у адпаведнасці з графікам іх працы.

У планаванні рэжыму вядзецца падрыхтоўка і да вясновага аздараўлення школьнікаў. На базе гімназіі, СШ №2 імя К. Крапівы, пачатковай школы ў Каралёве, Суткоўскай і Нёманскай школ падчас канікул – з 30 сакавіка па 4 красавіка – плануецца аздаравіць 160 дзяцей.

Вера Лукашэвіч

Да спіса навін