Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
31 сакавіка 2020

Сацыяльныя работнікі бясплатна даставяць прадукты і лекі пажылым людзям у раёне

Першыя, хто значыцца ў групе рызыкі па коронавірусу і яго ускладненняў, — грамадзяне пажылога ўзросту. Таму адна з рэкамендацый, што тычыцца менавіта іх — як мага радзей выходзіць з дому і знаходзіцца ў месцах, дзе шмат людзей. І тут узнікае слушнае пытанне: як быць з лекамі і прадуктамі? Добра, калі адным дапамогуць родныя, аднак ёсць і катэгорыя адзінокіх пажылых, уключаючы інваліднасць.

Ім на дапамогу прыйдуць сацыяльныя работнікі, якія бясплатна даставяць на дом прадукты харчавання з крамы і лекі з аптэкі. Адпаведнае рашэнне, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, прынята Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. Паўсюдна ў рэгіёнах працуюць тэлефоны, патэлефанаваўшы на якія можна папрасіць аб аказанні такой дапамогі.

Як правіла, дзейнічаюць гэтыя службы на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 68-7-02 – нумар аказання дапамогі ў нашым раёне, уключаючы выхадныя, з 9 да 18 гадзін.

Патэлефанаваўшы па гэтым нумары, пенсіянер можа падаць заяўку на дастаўку яму на дом лекаў, прадуктаў харчавання, тавараў першай неабходнасці, — адзначае дырэктар ТЦСАН Наталля Жук. — Хоць нашы сацыяльныя работнікі, якія абслугоўваюць сваіх падапечных дома, ужо праінфармавалі іх пра гэта.

Прымаюцца і іншыя прафілактычныя меры. Сацыяльны работнік, заходзячы ў хату да людзей пажылога ўзросту, павінен быць у пальчатках, медыцынскай масцы, мець пасведчанне. Аб прыналежнасці яго да сацыяльнай службе сведчыць і спецвопратка з адпаведным надпісам на спіне.

Вера Лукашэвіч

Да спіса навін