Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 сакавіка 2020

Лепшым школьнікам Уздзенскага раёна ўручылі пашпарты

Сёння 16 лепшым школьнікам раёна – пераможцам алімпіяд, конкурсаў, выдатнікам вучобы, прызёрам фестываляў і спартыўных спаборніцтваў, уручыў пашпарты памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Урачыстая цырымонія ўручэння, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі, прайшла ў будынку гарадскога ЗАГСа.

Звяртаючыся да хлопцаў, Ігар Яўсееў выказаў упэўненасць у тым, што мерапрыемства запомніцца ім на доўгі час: “Хвалююча тут знаходзіцца, таму што ўспамінаеш, як сам атрымліваў першы пашпарт. Гэта першы важны дакумент у вашым доўгім жыцці. Я ўпэўнены, што вы – годныя маладыя людзі, за якімі наша будучыня. Хочацца пажадаць вам поспехаў у вучобе, у далейшым – руху на верх па кар'ернай лесвіцы. Любіце сваю рэспубліку, будзьце патрыётамі свайго раёна і сваёй Радзімы”.

Разам з пашпартам кожнаму ўдзельніку ўручылі падарункі ад Аляксандра Лукашэнкі: кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і Канстытуцыю. Дзень і для школьнікаў, і для гасцей свята атрымаўся запамінальным.

Цырымонія ўручэння пашпартоў была арганізавана ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечанай Дню Канстытуцыі. Сёлета яна праходзіць з 10 па 15 сакавіка. Яе ўдзельнікамі сталі ўжо каля 400 дзяцей Мінскай вобласці.

Крысціна Трухан

Фота: Сяргей Шарай

Да спіса навін