Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 сакавіка 2020

Як будзе вырашацца пытанне аўтобуснага прыпынку ў Стальбоўшчыне

Першай падчас сакавіцкага прыёму грамадзян у памяшканні Нёманскага сельскага Савета да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч звярнулася загадчыца клуба з вёскі Стальбоўшчына, стараста гэтага населенага пункта Людміла Андрэцкая.

Наша вёска немалая, каля 150 жыхароў зарэгістравана, а летам гэта колькасць амаль удвая павялічваецца за кошт дачнікаў, сваякоў, якія з'язджаюцца сюды з гарадоў на выходныя, у адпачынак, – паведаміла Людміла Іванаўна. – Да аўтобуснага прыпынку, што пры магільнай трасе, каля паўтара кіламетра. Ці нельга зрабіць так, каб касцяшоўскі аўтобус заязджаў у Стальбоўшчыну? Выдаткаў вялікіх для гэтага не трэба: ёсць уладкаваны аўтобусны прыпынак, месца для развароту транспарту. Хоць бы на летні час, не кожны рэйс, а праз адзін?

Падтрымала такую пазіцыю і старшыня сельвыканкама Наталля Крук. Аўтапарку, які абслугоўвае гэты населены пункт, дарожным службам дадзена даручэнне зрабіць эканамічнае абгрунтаванне аб мэтазгоднасці і магчымасці заходу аўтобусаў у Стальбоўшчыну.

Знайшло разуменне ў дэпутатаў мясцовага і вышэйшага ўзроўню і прапанова, якую агучыла Алена Маліноўская з вёскі Літва. Яна таксама тычылася транспартнага абслугоўвання насельніцтва. Аўтобусны прыпынак знаходзіцца насупраць гэтага населенага пункта, які адной вуліцай працягнуўся ўздоўж дарогі на Магільна. Раней ад прыпынку да вёскі (метраў трыста) напрасткі вяла добрая дарога, пасажырам зручна было дабірацца. Калі пасажыраў і рэйсаў зменшылася, сцежка звужалася, зарастала травой, а пазней сельгаспрадпрыемства і зусім стала яе заворваць. Зараз, каб трапіць у Літву, трэба з паўкіламетра вяртацца ад прыпынка да паварота на Стальбоўшчыну, а потым не меншую адлегласць пераадолець паралельна трасе па курсе. Вось і выказваюць гараджане пажаданне: перанесці прыпынак у пачатак вёскі, на абочыну дарогі на Стальбоўшчыну. Неабавязкова ставіць там нейкае збудаванне, досыць звычайнай лаўкі. Гэтае пытанне таксама дадаткова вывучаецца.

Віктар Сабалеўскі

Да спіса навін