Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 сакавіка 2020

Аляксандр Турчын уручыў пашпарты 23 навучэнцам Міншчыны

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын ўручыў пашпарты юным грамадзянам Міншчыны. Урачыстая цырымонія адбылася ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 23 навучэнцы з розных рэгіёнаў вобласці. Уздзеншчыну прадставіў навучэнец 8 «Б» класа раённай гімназіі Павел Траяноўскі, выдатнік вучобы, член савета навуковага таварыства "Шанс", удзельнік раённых навукова-практычных канферэнцый, капітан футбольнай каманды «Штурм».

Аляксандр Турчын цёпла і шчыра павіншаваў прысутных са святам — Днём Канстытуцыі і асабіста ўручыў кожнаму вучню пашпарт і кнігу «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Юныя грамадзяне Беларусі акрамя пашпартоў і кніг атрымалі магчымасць наведаць з экскурсіяй музей Вялікай Айчыннай вайны. У музеі – 11 вялікіх залаў і больш за 8 тысяч экспанатаў, сярод якіх сапраўдныя баявыя машыны, самалёты і нават грузавы вагон нямецкага эшалона. Храналагічная экспазіцыя ахоплівае больш за 30 гадоў гісторыі - з 1920-х да канца 1950-х гадоў мінулага стагоддзя. Але галоўны акцэнт – беларусы ў Вялікай Айчыннай вайне і іх неацэнны ўклад у перамогу, якая ёсць не ў кожнага народа.

Да спіса навін