Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 сакавіка 2020

Аб апошніх музычных поспехах уздзенскай моладзі

У першы дзень вясны юных выканаўцаў на класічнай гітары сабраў VI Мінскі гарадскі адкрыты конкурс. Не першы раз удзельнічаў у ім Ілля Галіцкі (клас выкладчыка Наталлі Махнач). На гэты раз хлопец прыехаў з граматай удзельніка.

"Фанфары знямогі" гучалі ў пачатку сакавіка ў горадзе Стоўбцы – тут праходзіў ІІ Міжнародны форум-конкурс. Удзельнікамі яго сталі юныя выканаўцы на духавых і ўдарных інструментах. Паспяхова выступіў Максім Макарэвіч з дзіцячай школы мастацтваў, які грае на трубе (канцэртмайстар – Кацярына Шафрановіч, выкладчык – Аляксандр Несялоўскі). Максім стаў дыпламантам II ступені.

З розніцай у адзін дзень у Мінску праходзіў 6-ы Міжнародны фестываль-конкурс "Новыя вяршыні – 2020". Удзельнікам яго ў чарговы раз быў і Павел Прыёмка (клас выкладчыка Людмілы Жылінскай). Скарбонка ўзнагарод юнага акардэаніста гэтым разам папоўнілася дыпломам лаўрэата III ступені.

Святлана Міхайлоўская

Да спіса навін